Горная парода

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Горныя пароды»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Асадкавыя горныя пароды

Го́рная паро́да — прыродны мінэральны агрэгат больш ці менш пастаяннага складу і будовы. Горныя пароды ўтвараюць геалягічныя целы ў зямной кары. Складзены з пародаўтваральных і акцэсорных мінэралаў.

Паводле паходжаньня вылучаюць:

Магматычныя і мэтамарфічныя складаюць каля 90% аб’ёму зямное кары, каля 10% складаюць асадкавыя. Асадкавыя займаюць каля 75% плошчы зямное паверхні. Навуковым вывучэньнем горных пародаў займаецца навука пэтралёгія, якая зьяўляецца важным складнікам геалёгіі[1].

Групы горных парод[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле паходжаньня горныя пароды падзяляюцца на тры групы: магматычныя (эфузіўныя й інтрузіўныя), асадкавыя й мэтамарфічныя. Магматычныя й мэтамарфічныя горныя пароды складаюць каля 90% аб’ёму зямной кары, аднак, на сучаснай паверхні мацерыкоў вобласьці іхнага распаўсюджвання параўнальна невялікія. Астатнія 10% прыпадаюць на долю асадкавых парод, якія займаюць 75% плошчы зямной паверхні.

Магматычныя горныя пароды па сваім паходжаньні падзяляюцца на эфузіўныя і інтрузіўныя. Эфузіўныя (вульканічныя) горныя пароды ўтвараюцца пры зьліцьці магмы на паверхню зямлі. Інтрузіўныя горныя пароды, наадварот, узьнікаюць пры зьліцьці магмы ў тоўшчы зямной кары.

Падзел парод на магматычныя, мэтамарфічныя й асадкавыя не заўсёды відавочны. У асадкавых горных пародах, у працэсе дыягенэза, ужо пры вельмі нізкіх, у геалагічным сэнсе, тэмпэратурах, пачынаюцца мінэральныя ператварэньні, аднак пароды лічацца мэтамарфічнымі пры зьяўленьні ў іх новаўтворанага граніта. Пры ўмераных цісках пачатак мэтамарфізма адпавядае тэмпэратуры 300 °C.

Пры высокіх ступенях мэтамарфізма змазваецца мяжа паміж мэтамарфічнымі й магматычнымі горнымі пародамі. Пачынаецца плаўленьне парод, зьмешванне новаўтвораных расплаваў зь відавочна зьнешнімі. Часьцяком назіраюцца паступовыя пераходы ад відавочна мэтамарфічных, палоскавых пародаў, да тыповых гранітаў. Такія працэсы ставяцца да ўльтрамэтамарфізму.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Geology». Encyclopædia Britannica.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Горная пародасховішча мультымэдыйных матэрыялаў