Вітшэвэльская царква

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Вітскёвэльская кірха»)
Зьнешні выгляд

Вітшэвэльская царква (па-швэдзку: Vittskövle kyrka) — царква ў мястэчку Вітшэўле, у камуне Крыстыянстад на поўдні Швэцыі.

Кірха была пабудаваная ў 12 ці 13 стагодзьдзі. У 15 стагодзьдзі з паўночнага боку пабудавалі каплічку, прысьвечаную Сьвятой Ганьне.

Стварэньне жывёл

У 15 стагодзьдзі былі зробленыя скляпеньні, а ў 1480-х яны былі ўпрыгожаныя фрэскавым жывапісам зь відарысамі сюжэтаў з Кнігі Быцьця. Фрэскі былі рэстаўраваныя ў 20 стагодзьдзі. У алтары — выявы па сюжэту легенды аб сьвятым Мікалаі. У капліцы сьвятой Ганны знаходзяцца сымбалі чатырох эвангелістаў і таксама гэтых сьвятых: Сьвятой Барбары, Сьвятой Урсулы, Сьвятой Гертруды й Сьвятой Кацярыны.

Вежа пабудаваная ў 16 стагодзьдзі.

У 17 стагодзьдзі на паўднёвым баку пабудаваная могілкавая каплічка для сям’і Барнэкоў.

Купель для хросту паходзіць зь Сярэднявечча.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вітшэвэльская царквасховішча мультымэдыйных матэрыялаў