Вікіпэдыя:Глыбіня
Глыбіня ў Вікіпэдыі (па-ангельску: Depth) — паказчык велічыні, якая характарызуе ўзровень разьвіцьця моўнага радзелу. Разьлічваецца зыходзячы зь сярэдняга ліку правак на артыкул і колькасьці старонак, якія не зьяўляюцца артыкуламі (што, на думку аўтараў парамэтру, паказвае, наколькі разьвітая супольнасьць дадзенага разьдзелу) і адсотку колькасьці нарыхтовак у агульнай колькасьці артыкулаў. Аднак няма альтэрнатыўных дасьледаваньняў, якія б даказвалі прамую залежнасьць якасьці моўнага разьдзелу ад паказчыка «глыбіня».
Вызначэньне
[рэдагаваць крыніцу]Глыбіня вызначаецца наступным чынам:
- , дзе
- Depth — глыбіня
- Edits — агульная колькасьць рэдагаваньняў у моўным разьдзеле
- NonArticles — колькасьць старонак па-за асноўнай прасторай
- Articles — колькасьць артыкулаў
- Total — агульная колькасьць старонак моўнага разьдзелу (NonArticles + Articles)
Формулу можна спрасьціць да віду:
Іншае значэньне тэрміну «глыбіня» у Вікіпэдыі
[рэдагаваць крыніцу]Акрамя «глыбіні» моўнага разьдзелу, існуе яшчэ і «глыбіня» пакрыцьця любой канкрэтнай тэмы. Паняткі ў Вікіпэдыі могуць быць паказаныя ў выглядзе герархіі, напрыклад Фізыка -> Тэрмадынаміка -> Цеплаперадача. У любой разгляданай вобласьці прысутнічае глыбіня, калі яны лёгка ўпісваецца ў такога кшталту герархію. Артыкулы павінны быць напісаныя такім чынам, каб бацькоўскія (зыходныя) артыкулы былі напісаныя раней за пабочныя адгалінаваньні (артыкулы, што паглыбляюць тэму бацькоўскага). Калі бацькоўскі артыкул ня поўны, то верагодна лепш паспрабаваць палепшыць бацькоўскі артыкул, чым ствараць пабочны, нават калі падставы стварыць такі артыкул відавочныя. У гэтым выпадку можа быць карысным зьліць пабочны артыкул (асабліва, калі ён зьмяшчае вельмі мала інфармацыі) з бацькоўскім. У будучыні, калі асноўны артыкул будзе дапісаны, артыкулы можна будзе зноў разьяднаць.