Вараскі заліў
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Вараскі заліў (па-нарвэску: Varanger fjord, таксама Варангер-фіёрд) — заліў у Баранцавым моры, паміж расейскай паўвыспай Рыбацкі і нарвэскай паўвыспай Варангер. Самы ўсходні фіёрд Нарвэгіі. Даўжыня 90 км, шырыня ля ўваходу ў заліў дасягае 50 км, глыбіня да 420 м. Утварае добрыя гавані; у паўднёвы бераг удаецца Бэк-фіёрд (Паз) і губа Вар’ема (рака Вар’ема).
Вараскі заліў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў