Батарэя A23
Выгляд
(Перанакіравана з «Батарэя А23»)
Батарэ́я A23 (таксама вядомая як 23A, 23AE, GP23A, V23GA, 8LR932, LRV08, 8LR23, MN21, L1028 or ANSI-1181A) — сухі гальванічны элемэнт сілкаваньня. Выкарыстоўваецца ў мініятурных электронных прыладах, такіх як бірулькі аўтасыгналізацыі, бескантактавы ключ(en), Bluetooth-гарнітуры і да т. п.
Батарэя A23 мае цыліндрычную форму, даўжыню 28,5 мм, дыямэтар 10,3 мм, вагу прыкладна 8 грамаў. Батарэя назьбіраная з 8 элемэнтаў LR932, яе намінальнае напружаньне 12В, а тыповая ёмістасьць 55 мА·г. Больш высокае напружаньне патрэбна для радыёчастотных перадатчыкаў і прымачоў.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Батарэя A23 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў