Бартак (дуб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Дуб «Бартак»

Дуб «Бартак» (па-польску: Dąb Bartek) — чарэшчаты дуб, помнік прыроды. Расьце пры дарозе ў гміне Загнанськ у Сьвентакшыскім ваяводзтве ў Польшчы. Самае папулярнае дрэва ў краіне[1]. Мае акружнасьць каля 9,85 м, а яго вышыня дасягае 30 м. У міжваенны пэрыяд дуб быў прызнаны журы на чале зь вядомым польскім батанікам Уладзіславам Шафарам "найпрыгажэйшым дрэвам у Польшчы".

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле апошніх дэндралягічных дасьледаваньняў узрост дрэва ацэньваецца ў 645-670 гадоў. Дакладны ўзрост дуба ўсталяваць немагчыма з-за гніеньня стрыжня[2]. У некаторых крыніцах узрост «Бартака» ацэньваецца нават у 1200 гадоў.

З 1954 году дуб лічыцца помнікам прыроды. Па адной зь легенд, у дубе «Бартак» схаваныя скарбы Яна III Сабескага і Марысенькі[3].

На камле дубу з паўднёва-ўсходняга боку вісяць дзьве фігуры ўкрыжаванага Хрыста, адлітыя, верагодна, у мясцовых мэталюргічных заводах. На адно з расьпяцьцяў нанесена дата — 1853 год. Паводле адной з вэрсій, іх павесілі ў гонар двух афіцэраў Студзеньскага паўстаньня. Паводле іншай вэрсіі, адно расьпяцьце павешана на сьвяткаваньне перамогі Сабескага ў Вене, а іншае было зьмешчана пасьля заканчэньня эпідэміі халеры ў 1853 годзе.

У 1829 годзе ў дуба «Бартак» было 14 асноўных галін і 16 дадатковых. У цяперашні час на дрэве захавалася восем асноўных галін.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ ak (2013-03-07) Polska. Najstarsze i najpopularniejsze drzewo w Polsce. Gazeta.plПраверана 2013-06-04 г. Архіўная копія ад 2013-08-23 г.
  2. ^ Dąb Bartek. Portal Informacji Kulturalnej województwa świętokrzyskiego (2008-08-05). Праверана 2013-06-04 г. Архіўная копія ад 2013-08-28 г.
  3. ^ Tatiana Banaś, Legendy Świętokrzyskie, 1996, ст. 45, ISBN=83-86953-07-1

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Бартак (дуб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў