Перайсьці да зьместу

Барсэлёнскі мэтрапалітэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Барсэлёнскі мэтрапалітэн
Лягатып
станцыя Plaça de Catalunya
Інфармацыя
Месцазнаходжаньне Барсэлёна, Гішпанія
Пачатак працы 1924
Лініі 12 лініяў
Даўжыня: 143 км
Колькасьць станцыяў 180
Пасажырапаток на год 412 млн (2012)
Схема мэтрапалітэну
Схема лініяў Менскага мэтрапалітэну

Барсэлёнскі мэтрапалітэн (па-гішпанску: Metro de Barcelona) — сыстэма грамадзкага транспарту ў Барсэлёне (Гішпанія). Быў адкрыты ў 30 сьнежня 1924 годзе. На цяперашні момант налічвае 12 лініяў і 180 станцыяў.

Барсэлёнскі мэтрапалітэн абслугоўваецца дзьвюма апэратарамі: TMB (кат. Transports Metropolitans de Barcelona) ды чыгуначнай кампаніяй FGC (кат. Ferrocarrils de la Generalitat de Catalunya — Дзяржаўныя Чыгункі Каталёніі).

Барсэлёнскае рашэньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэтрапалітэн Барсэлёны знакаміты сваім прынцыпам арганізацыі пасадкі ды высадкі пасажыраў, які атрымаў назву Барсэлёнскае або Гішпанскае рашэньне. Прынцып заключаецца ў тым, што на станцыях будуюцца тры плятформы: дзьве берагавыя ды адна астраўная — пасажыр можа ўвайсьці ў вагон ды выйсьці зь яго з абедзьвюх бакоў, што скарачае час стаянкі цягніку ды цісканіну на станцыях.