Балюстрада
Выгляд
Балюстрада (па-француску: balustrade з па-італьянску: balaustrata) — невысокая агароджа балькону, галерэі, лесьвіцы, парапэтаў якая складаецца з шэрагу фігурных слупкоў (балясін), аб’яднаных зьверху гарызантальнай плітой, бэлькай, парэнчамі. Бывае скразная і «сьляпая» (злучаная са сьцяной). Балюстрады атрымалі пашырэньне ў беларускім дойлідзтве ў будынках стыляў Рэнэсансу, барока, клясыцызму.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапаможнік для вучняў / Уклад. Б. А. Лазука. — Мн.: Беларусь, 2001. ISBN 985-01-0124-5.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — ISBN 985-11-0061-7
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Балюстрада — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў