Ахвяра (раман)
Выгляд
(Перанакіравана з «Ахвяра (аповесьць)»)
Ахвяра | |
па-польску: Ofiara | |
Жанр: | раман |
---|---|
Аўтар: | Генрык Сянкевіч |
Мова арыгіналу: | польская |
Год напісаньня: | 1865—1866 |
Ахвяра (па-польску: Ofiara) — раман Генрыка Сянкевіча, напісаная ў 1865—1866 гадах калі аўтар жыў пад Плоньскам, дзе ён працаваў гувэрнёрам у сям’і Вэхераў. Разам з «Ахвярай» будучы нобэлеўскі ляўрэат пісаў яшчэ чатыры іншыя апавяданьні, і амаль скончыў іх. Сянкевіч у лісьце да Канрада Доброўскага пісаў, што «малюнак яскравы як усё, што можа выйсьці з-пад майго пяра. Галоўны герой спачатку скача, у сярэдзіне вучыцца, а ў канцы плача. Гераіня — дачка будаўніка, характар якой ня вельмі распісваў, хочучы ўвесь цяжар разуменьня рамана перакінуць на аднаго героя.[1]»
Пазьней Генрык Сянкевіч, незадаволены сваёй працай спаліў рукапіс аповесьці.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ M. Kosman, Na tropach bohaterów "Quo vadis", С. 37. (пол.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Kosman M., Na tropach bohaterów "Quo vadis", Warszawa 1998, s. 35-38. (пол.)
- Markiewicz H., Henryk Sienkiewicz, Polski Słownik Biograficzny, t. 37, 1996-1997, s. 203. (пол.)
- Żabski T., Sienkiewicz, Wrocław 1998, s. 21-22. (пол.)