Перайсьці да зьместу

Амга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Амга (па-расейску: Амга, па-якуцку: Амма) — сяло, адміністрацыйны цэнтар Амгінскага ўлусу (раёну) Рэспублікі Саха (Якутыя) у Расейскай Фэдэрацыі. Аэрапорт, прыстань, празь сяло праходзіць аўтамабільная і чыгуначная магістралі. Насельніцтва: 6359 (2002).

Разьмешчанае на левым беразе ракі Амга, левым прытоку ракі Алдан. Мяркуецца, што назва паходзіць ад назвы ракі, а тая ад тунгускага амнга — цясьніна. Ад Якуцку знаходзіцца на адлегласьці: наземным шляхам 200, паветраным 200, водным — 1036 км.

Заснаванае 1652 г. атрадам казака Воіна Багданава як Амгінская слабада або Амга-Слабада. Маюцца Цэнтар культуры і адпачынку, народны тэатар, дзьве сярэднія агульнаадукацыйныя і музычная школа, пэдагагічная гімназія, спартовы комплекс, аўтаклюб, музэй гісторыі грамадзянскай вайны, краязнаўчы музэй імя Л. В. Кірэнскага, музэйны комплекс «Старая Слабада», помнік І. В. Сталіну, установы мэдыцыны, гандлю і бытавога абслугоўваньня, прамысловы і мяса-малочныя камбінаты. У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ды Нацыянальнай бібліятэцы РС(Я) захоўваецца некалькі кніг, на якіх месцам выданьня пазначана: Койданава-Амма.

  • Амга. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 47.