Абмеркаваньне файла:Slucki-poyas2.jpg

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Файл парушае пункт 6 крытэраў добрасумленнага выкарыстаньня, бо не ілюструе асноўны аб’ект артыкула. --Red_Winged_Duck 13:03, 13 лістапада 2009 (UTC)

У артыкуле некалькі разоў пазначана, што будучы натхнёным менавіта гэтым пасам (які на выяве) Багдановіч напісаў свой верш Слуцкія ткачыхі. Калі б гэта быў адзін з слуцкіх пасаў наогул, то, так, гэта быў бы не асноўны аб'ект артыкула. Гэтыя экспанаты (адзін зь якіх на выяве) унікальны, бо на ніх глядзеў Багдановіч. --Jauhienij 13:09, 13 лістапада 2009 (UTC)
Але там нідзе няма спасылак на тое, што гэты пояс зьяўляецца нечым унікальным, і што менавіта ім натхняўся Багдановіч. Цытую вашую крыніцу: «Московский государственный исторический музей готов передать 6 полноценных, воспетых Максимом Богдановичем поясов». Адсюль можна зрабіць выяснову, што Багдановіч апяваў слуцкія паясы наогул, а не менавіта гэты канкрэтны. Пра гэты канкрэтны варта падаць дадатковую крыніцу. І для ілюстрацыі артыкула падыйдзе любая свабодная выява слуцкага поясу. --Red_Winged_Duck 13:21, 13 лістапада 2009 (UTC)
«6 полноценных, воспетых Максимом Богдановичем поясов». Вышэй у артыкуле напісана: Будучы ў Вільні малады паэт азнаёміўся ў прыватным музэі братоў Луцкевічаў з калекцыямі старажытных рарытэтаў, і пад іх уражаньнем напісаў верш «Слуцкія ткачыхі». У музэі братоў Луцкевічаў знаходзіліся ўсё слукія пасы ў сусьвеце? :-) --Jauhienij 13:34, 13 лістапада 2009 (UTC)
Мяркую, што варта паспрабаваць зрабіць падобны здымак самастойна, альбо запытаць пра гэта іншых удзельнікаў. --EugeneZelenko 14:53, 13 лістапада 2009 (UTC)
Так гэта ж немагчыма! Гэтыя паясы зараз захоўваюцца ў сховішчы нац. мастацкага музэю РБ. А праз год, калі не падоўжаць тэрмін дзеяньня 'кантракту', нашы паясы ў Расею паедуць. --Jauhienij 14:57, 13 лістапада 2009 (UTC)
Добры дадатковы стымул шукаць кантакты ў музэі. --EugeneZelenko 15:00, 13 лістапада 2009 (UTC)

Разумею, што я зьбіраюся казаць не ў рэчышчы беларускага закону, але, наколькі творчая гэтая праца? Я маю на ўвазе фатаздымак. Сам слуцкі пояс, яго выяўленьне, знаходзіцца ў грамадзкім набытку. Фота ж, я бы сказаў, трывіяльнае. Тысячы людзей зрабілі адзін і той жа здымак гэтага поясу, адзін здымак пад адзін. Якія думкі? Плюс, увага на шаблён commons:Template:PD-Art. — Wizardist г 11:31, 26 чэрвеня 2011 (EEST)[адказаць]

На маю думку, не падыдзе, бо пояс не зьяўляецца плоскім аб’ектам, таму фармальна фатограф мае правы на здымак. —zedlik 03:00, 1 ліпеня 2011 (EEST)[адказаць]