Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Юрась Юркевіч

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Пакуль што я бачу толькі выпускніка аднаго ўнівэрсытэту і студэнта другога. Пра заяўленае ў прадмове дасьледваньне гісторыі, а таксама пра дзейнасьць у дыяспары — ані слова.

Колькасьць вонкавых спасылак уражвае. Але: Вікіпэдыя — ня сьпіс спасылак.

Такім чынам, пакуль што я за выдаленьне. --Taravyvan Adijene 20:46, 7 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]

Сапраўды нешта дзіўнае... :) Раю аўтару напісаць больш пра чалавека, інакш, я таксама падпішуся за выдаленьне... --Ruslan Raviaka 23:26, 7 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]

Падаецца, заўвагі спадарства былі ўлічаныя, аднак не бачна пакуль зьменаў у гэтай секцыі. Як адбываецца абмеркаваньне значнасьці?

Вікіфікацыя

[рэдагаваць крыніцу]

Чаму б вам не аформіць сэкцыю «Вонкавыя спасылкі» такім чынам, як вы зрабілі гэта ў тэксьце артыкула? Ну а ў тэксьце, як я ўжо казаў, замяніць спасылкі на бачыны ў інтэрнэце на артыкулы Вікіпэдыі. --Taravyvan Adijene 21:48, 8 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]

Максімальна інкарпараваў вонкавыя спасылкі ў тэкст і, адпаведна, крыніцы артыкула. Больш артыкулаў Вікіпэдыі не бачу, на якія можна спаслацца. (Бацькаўшчыну перарабіў).

Цяпер артыкул выглядае нашмат лепей. Але я прасіў ня гэта: ня трэба вонкавыя спасылкі ў артыкуле! Ім месца толькі ва ўласна сэкцыі «Вонкавыя спасылкі», якую я ўжо аздобіў як сьлед. У тэксьце артыкулу карыстайцеся толькі спасылкамі на артыкулы ў Вікіпэдыі. Ня мае значэньня, што нейкіх артыкулаў пакуль што ў Вікіпэдыі няма — усё адно стаўце іх на будучыню. Нічога, што яны будуць выглядаць чырвонымі — так у чытачоў будзе больш жаданьня іх напісаць. Дарэчы, гэтым чытачом можаце быць і вы — ня толькі ж пра сябе самога пісаць. :-)
Ну і, акрамя таго, не забывайцеся, што гэта Вікіпэдыя клясычным правапісам беларускай мовы. На дадзены момант артаграфічныя памылкі я павыпраўляў, але раю вам перад захаваньнем чарговае праўкі карыстацца кнопкай «Праглядзець», як вам ужо раілі іншыя ўдзельнікі. Тады не спатрэбіцца захоўваць старонку пасьля выпраўленьня аднаго-адненькага сымбалю.
Дарэчы, ня варта ставіць інтэрвікі на іншыя разьдзелы Вікіпэдыі, у якіх гэтага артыкулу няма. Гэта правяраецца элемэнтарна, а вы трапляеце ў непрыемнае становішча. Калі гэта была спроба павысіць значнасьць артыкулу, дык тут большае значэньне мае ягоны зьмест, а не службовая інфармацыя. --Taravyvan Adijene 09:45, 9 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]

Што ж не думаў, што Вікіпэдыя такая складаная рэч... думаю што ёсьць і іншыя плятформы акрамя яе, але гэта добры досьвед. Я б хацеў папоўніць артыкулы па беларусістыцы ў Літве(Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады, Беларускага інстытуту гаспадаркі і культуры, Віленскай беларускай гімназіі, Беларускага навуковага таварыства ў Вільні, Беларускага каапэратыўнага банку, Беларускага музэя І. Луцкевіча ў Вільні, Таварыства беларускай школы, КПЗБ, асабістыя архівы Сымона Рак-Міхайлоўскага, Радаслава Астроўскага). Дык пакажыце як спасылацца на архіўныя дакуманты ў Вікі?

Дык здаецца ж, мы ўжо з вамі высьветлілі, што спасылкі на інтэрнэт-старонкі, на якіх можна даведацца болей па тэматыцы артыкулу — зьмяшчаем у разьдзеле «Вонкавыя спасылкі». Тыя спасылкі на вэб-старонкі або на друкаваную літаратуру, якія пацьвярджаюць пэўны зьмест артыкулу — афармляеце як зноскі. Кнігі, пэрыёдыка і інш. — у разьдзеле «Літаратура». Вам усё-ткі карысна было б пачытаць падказкі па фарматаваньні артыкулаў (глядзіце ўласныя гутаркі). І, калі што незразумела, вядома, пытайцеся. Вам абавязкова адкажуць. :-)
P.S. Гаворачы «Літва», вы, пэўна, маеце на ўвазе дзяржаву Летува. --Taravyvan Adijene 10:38, 9 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]