Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Праўдзівая Царква Ісуса

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Праўда што, ня трэба выдаляць. Мала ці каму спатрэбіцца даведацца, хто гэта такія? Тут жа не музэй цікавых фактаў, а агульнаінфармацыйная энцыкляпэдыя. У ангельскае вэрсіі вунь чаго толькі няма. AntonBryl 09:16, 21.06.2006 (UTC)

Каб калега усімі сіламі не імкнуўся яго сюды праціснуць...
Ну калі пакідаць, дык няхай у зьмесьце будзе штосьці большае за Праведная Царква Іісуса была заснавана ў кітайскай сталіцы Пекін у 1917 годзе. Чымсьці ж яны адрозьніваюцца ад іншых? --EugeneZelenko 13:41, 21.06.2006 (UTC)

Пытаньне да ўкладальніка: гледзячы па расейскае і ўкраінскае вэрсіях, мусіць быць не "праведная" а "сапраўдная" - гэта не адно і тое ж. Ці ў тых вікіпэдыях недакладнасьць? AntonBryl 14:50, 21.06.2006 (UTC)

На мой погляд, лепей арыентавацца на ангельскі варыянт en:True Jesus Church. Хутчэй за ўсё адтуль яна ў Кітай і прыйшла :-) --EugeneZelenko 14:59, 21.06.2006 (UTC)
Дык гэта, ізнову, хучэй "сапраўдная". AntonBryl 15:14, 21.06.2006 (UTC)
Думаю, што нямецкая версія дае больш дакладны пераклад... "Wahr(e)", "Wahrheit" - праўда, ісціна. --Alexander Gouk 16:18, 21.06.2006 (UTC)
Але пры чым жа тут "праведная"? AntonBryl 16:59, 21.06.2006 (UTC)

I hereby give full credit and acknowledgement to the following translators:

all of whom have kindly helped me translate the article from the Russian version into the wonderful and unique Belarusian language in accordance with the GNU Free Documentation License.

May the Lord remember their valiant and noble efforts. --Jose77 19:29, 14 лістапада 2007 (UTC)

Нешта я заўважыў, што нейкі замежны прадстаўнік гэтае царквы ходзіць па ўсіх Вікіпэдыях і просіць усіх пра гэтую царкву напісаць, напэўна, у нашай такі ж выпадак :) Нават да чуваскае Вікіпэдыі дайшлі: cv:Хутшăнаканăн_канашлу_страници:Chavash#Translation_Request. Глеб Бераставы 19:32, 6 красавіка 2012 (FET)