Абмеркаваньне:Ліцьвяны (вёска, Гарадзенская вобласьць)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Навошта было пераносіць і выдаляць з артыкула, калі нават згодна з гэтай крыніцай цалкам магчымы варыянт Ліцьвяны? --Ліцьвін (гутаркі) 02:07, 10 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Звычайна ў разьдзеле «Варыянты назвы» зьмяшчаюцца састарэлыя (расіфікаваныя, савецкія і г.д.) і традыцыйныя гістарычныя назвы. Таму трэба быць вельмі ўважлівым пры перайменаваньні, абавязкова зьвяртаць увагу на варыянты ў гэтым разьдзеле, спраўджваць зьвесткі зь іншымі крыніцамі. Напрыклад у СННП (Гарадзенская вобласьць, с. 140) і КТСБ (с. 204) — толькі Ліцьвяны. У ГВБ ужо ўжыты дзьве назвы. Атрымліваецца, што ў Вікіпэдыі пераход ад назвы Ліцьвяны да назвы Літвяны канчаткова завяршыўся. --Ліцьвін (гутаркі) 15:00, 10 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Цікавы момант. Тапанімія Гомельшчыны: «Фанема [ц´] у становішчы перад мяккім санорным [в´] перадаецца, як у рускай мове, праз [т]: в. Бацвінава – Батвінава, в. Вецвіца – Ветвіца (Чач.), в. Літвінавічы – Ліцвінавічы (Карм.), в. Ліствін – Лісцвін (Х.), в. Малыя Ліцвінавічы – Малыя Літвінавічы (К.)». Вось і атрымліваецца, што атрымалі расейскую форму назвы беларускага населенага пункту. --Ліцьвін (гутаркі) 13:40, 12 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Пункт 30 БКП-2005 лічыць раўнапраўнымі формы «ліцьвін» і «літвін», таму казаць пра расейскую форму не выпадае. --Red_Winged_Duck 13:52, 12 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Добра. Але замена відавочная. --Ліцьвін (гутаркі) 14:04, 12 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]