Абмеркаваньне:Дарагічын (Падляскае ваяводзтва)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Места больш правільна было б называць сёньня не "Дарагічын", што, можа і бліжэй да старажытнай формы, але "Драгічын", бліжэй да сучаснай польскай формы, якой карыстаюцца на Падляшшы і беларусы. А вось беларускі горад з такой самай назвай у тарашкевічным варыянце сёньня варта было б як раз не называць "Драгічын", але "Драгічынь" або "Дарагічынь" (як і Кобрынь)!--Ihar Baranouski 22:15, 12 студзеня 2012 (FET)

Прывядзіце, калі ласка, вартыя даверу крыніцы, якія пацьвярджаюць вашыя думкі. --Jauhienij 22:54, 12 студзеня 2012 (FET)
Што да назвы сучаснага польскага мястэчка над Бугам, я выказаў тут сваё меркаваньне адносна формы, якой варта было б аддаць перавагу ў ВІКІПЭДЫІ, зусім не адмаўляючы гістарычную форму "Дарагічын" - не разумею, якія тут патрэбныя яшчэ крыніцы? А вось што да Вашых правак... Чым Вам не спадабалася інфармацыя пра сучаснае значэньне Драгічына ў выхаваньні беларускіх каталіцкіх сьвятароў абодвух абрадаў? А яшчэ папрашу прывесьці мне ВАРТЫЯ ДАВЕРУ крыніцы, што бажніцай правільна называць хрысьціянскія храмы, а не габрэйскія сынагогі!!! Мне здаецца, у Вас вельмі шмат суб'ектыўнага! :)--Ihar Baranouski 00:13, 14 студзеня 2012 (FET)
Датычна НП на колішніх абшарах ВКЛ у нас пасьлядоўна ўжываюцца традыцыйныя гістарычныя назвы (такой жа практыкі, напрыклад, трымаюцца ў польскім і ўкраінскім праектах, у тым ліку і датычна беларускіх мясьцінаў). Назва «Дарагічын» падаецца паводле аднайменнай артыкула ў «Энцыкляпэдыі Вялікага Княства Літоўскага». Пагатоў прынамсі я ня бачу істотная розьніцы паміж парай Дарагічын/Драгічын і Горадня/Гродна. --Казімер Ляхновіч 00:39, 14 студзеня 2012 (FET)
Дарэчы, можа вы выпадкова ведаеце выходныя зьвесткі артыкула «Спрадвечныя назовы» Віктара Мухіна? --Казімер Ляхновіч 00:44, 14 студзеня 2012 (FET)
На жаль, ня ведаю. Можа гэта і было ў "Студэнцкай думцы"? Дарэчы, цікавы, але неадназначны тэкст: СТАРАДАЎНІЯ НАЗВЫ ГАРАДОЎ БЕЛАРУСІ Аркадзя ЖУРАЎСКАГА (член-карэспандэнт Академіі навук Беларусі, саветнік пры дырэкцыі Інстытута мовазнаўства Академіі навук Беларусі) http://zagorodde.na.by/govor8_1.html (Поўная вэрсія артыкулу: http://zagorodde.na.by/arx/jursvod.rar)--Ihar Baranouski 01:26, 14 студзеня 2012 (FET)
Дзякуй, артыкул сапраўды неадназначны, перадусім праз грамадзка-палітычную пазыцыю аўтара, якая ўплывае на агучаныя высновы нават больш за навуковыя факты. Але прынамсі націск у назьве «Берасьце» даводзіцца даволі абгрунтавана; пра націск у Горадні — таксама. Але формы Горадна/Вільна — ня ведаю, на старых мапах такое дакладна ёсьць, але напісаньне тады часта не супадала з вымаўленьнем: канчаткаў «-ня» ў тапонімах, здаецца, увогуле не сустракаўся. --Казімер Ляхновіч 01:52, 14 студзеня 2012 (FET)

Пра этымалогію назвы Драгічына (які над Бугам) падрабязна тут: http://zagorodde.na.by/istor11.html Варта адзначыць, што ўжо пачынаючы ад пачатку 20 ст. беларускія дзеячы ў БЕЛАРУСКАМОЎНЫХ тэкстах выкарыстоўвалі ВЫКЛЮЧНА назву “Драгічын” што да мястэчка на р. Буг. Напрыклад, кс. Адам Станкевіч, які сам там служыў, кс. Ян Шутовіч, які пісаў пра жыцьцё Станкевіча (гл. А. Станкевіч. З Богам да Беларусі.- Вільня, Інстытут беларусістыкі, 2008. С. 145 і с. 895.), аўтар “Географіі Беларусі” Аркадзь Смоліч (гл. А. Смоліч. Географія Беларусі. 4-е выданьне.- Менск, Беларусь, 1993. С.270, 274) і інш. Перакананы, што тут трэба адмовіцца ад ўжываньня як АСНОЎНАЙ назвы "Дарагічын" на карысьць "Драгічын" (бліжэй да рэаліяў і, магчыма, балцкага паходжаньня назвы). Падобна як адмовіліся ад выкарыстаньня ў якасьці асноўнай старажытнай формы "Новогородок" на карысьць трохі спаланізаванай "Наваградак". Тым больш, што гаворка ідзе пра сучасны польскі горад (які і даўней быў месцам сутыкненьня розных культураў!), а не райцэнтар Берасьцейшчыны. --Ihar Baranouski 21:58, 8 лютага 2012 (FET)

Мне ня надта прынцыпова як будзе называцца артыкул, галоўнае — каб гэтае найменьне адпавядала існай практыцы. Хацелася б зазначыць, што крыніцы пач. XX ст. дагэтуль яшчэ не выкарыстоўваліся як асноўны аргумэнт пры найменьні артыкулаў, бо ў пэўных выпадках яны даюць няслушная формы. Што да нашага часу, то вось вынікі на запыт «Дарагічын» для Нашай Нівы ([1]), kamunikat.org ([2]) і knihi.com ([3]). Т.б. назва ўсё ж ужываецца, у тым ліку і датычна падляскага места. Я не магу даць ацэнку параўнаньню з Наваградкам, бо для яго ў большасьці аўтарытэтных крыніцаў адназначна сьцьвярджаецца, што гэта была натуральная трансфармацыя назвы. У выпадку Дарагічына/Драгічына нават існуе адваротнае меркаваньне. Што да маўленчых рэаліяў, то гэта не зусім аб’ектыўны крытэр, і ня толькі ў нас, але прыкладам і для украінскай вікіпэдыі (uk:Дорогочин). Каб не артыкул у ЭВКЛ, я б пагадзіўся на вашым варыянце, аднак цяпер на жаль, ня бачу нейкіх істотных перавагаў «Драгічына» над «Дарагічынам». --Казімер Ляхновіч 00:34, 9 лютага 2012 (FET)
Вы пішаце: "галоўнае — каб гэтае найменьне адпавядала існай практыцы". Ну дык і я пра што! Існая практыка ўжо цэлае стагодзьдзе сьведчыць як раз за форму ДРАГІЧЫН (які на р. Буг у Польшчы), а вось гістарычная назва , з якой я зусім не спрачаюся - Дарагічын (гэта як Давячоравічы для палескага Дарагічыня). Аркадзь Смоліч пісаў сваю грунтоўную працу "Географія Беларусі" на тарашкевіцы, дзе ёсьць і Менск, і Берасьце, і Горадня, і Вільня, і інш., але ДРАГІЧЫН. І як у выпадку з Наваградкам для гэтага гораду на р. Буг адбылася натуральная трансфармацыя старажытнай назвы. За гэта гаворыць і грунтоўны матэрыял пра этымалогію назвы і гісторыю яе ўжываньня філёлага Марыі Карплюк. Што да падарожных нататак моладзі, то самі разумееце, наколькі гэта аўтарытэтна. На жаль, ня ведаю, што за аргумэнт Вы маеце на ўвазе з ЭВКЛ. А што да нашаніўскіх згадак формы "Дарагічын" для райцэнтру на Берасьцейшчыне, то гэта як раз добры аргумэнт для гаворкі ў іншым артыкуле, дзе як раз недарэчна ўжываецца "Драгічын"! :)--Ihar Baranouski 14:30, 9 лютага 2012 (FET)
Добра, толькі давайце сьпярша створым сэкцыю «Назва», дзе выкладзем усе існыя зьвесткі. А ўжо па гэтым, калі ніхто не запярэчыць, думаю, можна будзе перанесьці артыкул. --Казімер Ляхновіч 18:09, 9 лютага 2012 (FET)