Білят

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Bilaeth
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Bilo + Joto
Bilo + Hatho
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Білят»

Білят, Білат — мужчынскае імя.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Білат або Пілят (Bilaeth, Bilhaeth, Pillat[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова (імёны ліцьвінаў Біліка, Білін, Більвін; германскія імёны Biliko, Bilin, Biliwin) паходзіць ад гоцкага *bili 'баявая сякера'[3], аснова -ют- (-ят-) (імёны ліцьвінаў Ютэль, Даўят, Карыят; германскія імёны Jutilo, Dowyatt, Cariatto) — ад гоцкага iuþa, старагерманскага joþ 'дзіцё, народзінец, нашчадак'[4], а аснова -гад- (-ад-, -ат-) (імёны ліцьвінаў Ядвіга, Гатман, Гатаўт; германскія імёны Hadwig, Hadoman, Hathald) — ад гоцкага *haþus[5], германскага hathu 'бой'[6].

У Прусіі бытавала імя Billote / Bilote (1334 і 1338 гады)[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Билятовичомъ Твирмонътову землю (9 лістапада 1449 году)[8].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся маёнтак Білаты ў Віленскім ваяводзтве[9].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1954. S. 193.
  2. ^ Gerchow J. Die Gedenküberlieferung der Angelsachsen. — Berlin; New York, 1988. S. 384.
  3. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 85.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
  5. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 70.
  6. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 87.
  7. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925.S. 19.
  8. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 66.
  9. ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 22.