Бутрым Кезгайла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бутрым Кезгайла
лац. Butrym Kiezgajła / Kiezhajła

Герб «Задора»
Асабістыя зьвесткі
Памёр да 1445
Род Кезгайлы
Бацькі Кезгайла Валімонтавіч
Алена

Бутрым Кезгайла (у каталіцтве Ўладзіслаў; ? — да 1445) — літоўскі баярын.

Імя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя артыкулы: Бутрым і Кезгайла

Рэмбод, Рымбот або Рымбота (Rembod, Rimbotus[1], Rimboto[2][3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[5] або ад асновы -буд- (-бод-)[6], а аснова -рым- (імёны ліцьвінаў Рымель, Рыман, Рымунд; германскія імёны Riemel, Rimann, Rimund) — ад гоцкага rimis 'спакой, стрыманасьць, непарухлівасьць'[7]. Такім парадкам, імя Бутрым азначае «непарушны корань»[8].

Паходжаньне імя Бутрым ад складаньня германскіх імёнаў Bodo і Rimo сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Butrim[10] Gezgalouicz (19 красавіка 1437 году)[11], Wladislaus alias Butrin (1445 год)[12], her Butrinco[10].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зь літоўскага баярскага роду Кезгайлаў гербу «Задора», сын Кезгайлы Валімонтавіча, кашталяна віленскага, і Алены (нявысьветленага паходжаньня). Меў братоў Міхайлу, Яна, Пятра, Дабяслава і, магчыма, Таліята.

У 1437 годзе ўпамінаецца ў данацыі Яна Гаштольда як брат Міхайлы і Яна Кезгайлавічаў. Як сына ваяводы жамойцкага значыцца ў памянной кнізе брацтва касьцёла Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Кракаве.

У 1445 годзе ўпамінаецца як нябожчык у мэмарыяльным запісе Алены Кезгайлавай у кнізе Кракаўскага ўнівэрсытэту.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Cartulaire du Prieuré de Saint-Gilles de l’Hôpital de Saint-Jean de Jérusalem (1129—1210). — Paris, 1997. P. 5.
  2. ^ Geschichts-Quellen der Stadt Wien. Abt. 1. — Wien, 1877. S. 63.
  3. ^ Monumenta Boica. Vol. 26. — Monachii, 1826. S. 12—13, 646.
  4. ^ Schlaug W. Die altsächsischen Personennamen vor dem Jahre 1000. — Lund, 1962. S. 144.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  6. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 21.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  8. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
  9. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 1, 1964. P. 19.
  10. ^ а б Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 253.
  11. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 749.
  12. ^ Album studiosorum Universitatis Cracoviensis. T. 1. — Cracoviae, 1887. P. 2.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]