Будгін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Budgen
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Bodo + Ginn
Bodo + суфікс -кін (-kin)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Будкін, Бутгін
Зьвязаныя імёны Гінібут
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Будгін»

Будгін (Будкін, Бутгін) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Бодзекін, пазьней Бодкін, Будэкін або Будген (Bodekin, Bodkin[1], Budekin[2][3], Budgen[3]) і Генабод (Genobod[4]) — імёны германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -буд- (-бод-) (імёны ліцьвінаў Будзівід, Будар, Будрых; германскія імёны Bodwidus, Buder, Boderich) паходзіць ад бургундзкага buda 'пасол, пасланьнік' або германскага bodo 'гаспадар'[6], а аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) — ад гоцкага gin- 'пачатак'[7] (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[8]). Апроч таго, у германскіх імёнах адзначаецца суфікс-пашыральнік -кін (-кен)[9].

Адпаведнасьць імя Бутгін германскаму імю Bodekin сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[10].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: а Будкгина Петровича (23 траўня 1547 году[11], 5 чэрвеня 1547 году[12]); Петръ Будкгиновичъ… Мартина Будгиновича… Мартина а Петра Будкгиновичовъ (16 красавіка 1585 году)[13]; на Яна, на Якуба, на Боня, а на Шымона Будкгиновичовъ… Яна, Боня, Якуба а Шымона Будкиновичовъ (10 верасьня 1586 год)[14]; Adam Budgin… Augustin Budgin… Jakub Bałtromiejewicz Budgin… Jan Budgin… Matys Budgin… Michał Budgin na miejscu Józefa Budgina… Józęf Butgin… Krzysztof Butgin (1667 год)[15]; Kazimierz Budgin z Popenowa[16], Kazimierz Budgin… Jakub Baltromiejewicz Budgin[17], Michał Budgin z Budginów[18], Michał Budgin z Kaudzan[19] (1690 год).

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ян, Лаўрын і Станіслаў Андрэевічы Будгіновічы — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1584 годзе[20]

Будгіны гербаў Грымала і Тапор — літоўскі шляхецкі род, які меў уладаньні на Жамойці

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ferguson R. The Teutonic Name-system Applied to the Family Names of France, England, & Germany. — London, 1864. P. 454.
  2. ^ Hanks P. Dictionary of American Family Names. Vol. 1. — New York, 2003. P. 245—246.
  3. ^ а б Potel-Belner P. Old British Personal Names: langue-et-histoire, volume 188b. — Paris, 2021. P. 114.
  4. ^ Thüngen L. F. Das Namenbuch: Nachschlagewerk der Namenkunde. — Aschaffenburg, 2003. S. 85, 202.
  5. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 322.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  8. ^ G // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. 4. Aufl, 2014.
  9. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 356.
  10. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 103.
  11. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 234 (19) (1546—1548). — Vilnius, 2009. P. 105.
  12. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 234 (19) (1546—1548). — Vilnius, 2009. P. 109.
  13. ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 26. — Вильна, 1899. С. 113.
  14. ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 26. — Вильна, 1899. С. 415.
  15. ^ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 1. — Warszawa, 2015. S. 282.
  16. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 125.
  17. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 171.
  18. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 174.
  19. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 179.
  20. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 107.