Якаў Герцовіч
Якаў Герцовіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1 студзеня 1910 або 1910[1] |
Памёр | 21 красавіка 1976 або 1976[1] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | літаратурны крытык |
Мова | беларуская мова |
Узнагароды |
Якаў Бенцыёнавіч (Бенцыянавіч) Герцовіч (1 студзеня 1910, в. Сяліба, Менская губэрня — 21 красавіка 1976) — беларускі савецкі літаратурны крытык[2].
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Скончыў Камуністычны інстытут журналістыкі імя С. М. Кірава ў Менску ў 1936 годзе[2]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[2]. У пасьляваенны час займаў пасаду намесьніка адказнага рэдактара газэты «Звязда»[3]. У 1953—1970 гадах працаваў у часопісе «Вожык»[2].
Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пачаў друкавацца з 1936 годзе. Аўтар рэцэнзій і артыкулаў, прысьвечаных праблемам разьвіцьця беларускай літаратуры, пытаньнях пісьменьніцкага майстэрства. Дасьледаваў пераважна пытаньні разьвіцьця сучаснай беларускай прозы[2].
Аўтар кнігі франтавых замалёвак «На вайне як на вайне» (1969) і зборніка сатырычных мініяцюраў «Не пугай адзінай» (1969)[2].
Сачыненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- «На перадавых пазіцыях» (1957)
- «Літаратура і жыцьцё народа» (1960)
- «Герой і сучаснасьць» (1963)
- «Пісьменьнікі, кнігі, героі» (1966)
- «Творчае крэда» (1970)
Ацэнкі сучасьнікаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Меў рэпутацыю «пагромшчыка» з-за цкаваньня беларускіх літаратараў (У. Караткевіча і інш.). У 1962 надрукаваў у газэце «Советская Белоруссия» артыкул «Пошукі, находкі, страты», у якім аўтару рамана «Леаніды не вернуцца да Зямлі» («Нельга забыць») былі прад’яўлены абвінавачваньні ў «другараднасьці, кніжнасьці, фармалізьме, няўдалым выбары галоўнага героя, няправільным паказе жыцьця». Гэты артыкул паўплываў на лёс рамана, які быў надрукаваны толькі ў 1983 годзе. Таксама адмоўна ставіўся Герцовіч да аповесьці Дзікае паляваньне караля Стаха, у якой убачыў «прыхарошваньне, ідэалізацыю гісторыі» і «элемэнтарнае эпігонства».
Паэт Рыгор Барадулін характарызаваў гэтага крытыка ў сваёй эпіграме: «Герцовіч Якаў горка плакаў: / жыць мала, а ня ўсіх абкакаў»[4].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Hercovìč, Jakaŭ Bencyjanavìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ а б в г д е Герцович Яков Бенцианович // Биографический правочник. — Мн.: «Белорусская советская нциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 146. — 737 с.
- ^ Отзыв заместителя ответственного редактора газеты «Звязда» Я. Герцович
- ^ Першы помнік Рыгору Барадуліну // svaboda.org 23 лютага 2015
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Энцыкляпэдыя літаратуры і мастацтва Беларусі в 5-і тамах. Т. 2. — С. 77.
- Беларуская энцыкляпэдыя. Т. 5. Мінск, 1997. С. 201.
- Нарадзіліся 1 студзеня
- Нарадзіліся ў 1910 годзе
- Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
- Памерлі 21 красавіка
- Памерлі ў 1976 годзе
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя мэдалём «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны