Вайскоўцам Савецкай Арміі, Ваенна-марскога флёту, пагранічным і ўнутраным войскам, супрацоўнікам органаў КГБ СССР, вайсковым часткам, вайсковым караблям, злучэньням і аб’яднаньням, прадпрыемствам, установам, арганізацыям
Падставы ўзнагароджаньня
за вялікія заслугі ў справе абароны Саюзу ССР як у ваенны так і мірны час, у забясьпячэньні дзяржаўнай бясьпекі
О́рдэн Чырво́най Зо́ркі — савецкая ўзнагарода. Зацьверджаны Пастановаю Прэзыдыюму ЦВК СССР ад 6 красавіка 1930 году. Статут ордэна заснаваны Пастановаю Прэзыдыюму ЦВК СССР ад 5 траўня 1930.
Ордэн Чырвонай Зоркі носяць на правай грудзі; пры належнасьці іншых ордэнаў ён месьціцца пасьля Ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені.