Мэсія з роду Эфраіма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мэсія з роду Эфраіма
משיח בן אפרים
Жанр: раман
Аўтар: Мойшэ Кульбак
Мова арыгіналу: ідыш
Год напісаньня: 1923
Публікацыя: 1924
Электронная вэрсія

«Мэсія з роду Эфраіма» (на ідышы: משיח בן אפרים) — раман Мойшэ Кульбака, які быў напісаны ў Бэрліне й ўпершыню надрукаваны ў 1924 годзе ў Варшаве[1]. Дзеяньні раману адбываюцца ў ваколіцах Смаргоні ў пачатку XX ст. Раман зьяўляецца адным зь яскравых прыкладаў творчасьці Мойшэ Кульбака, насычанай традыцыямі й калярытам, у якой можна сустрэцца з пэўнымі містычнымі зьявамі й фальклёрнымі матывамі.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзеяньні раману-містэрыі адбываецца на пачатку ХХ стагодзьдзя ў лясох, палёх і мястэчках Беларусі, дзе 36 патаемных праведнікаў рыхтуюць сьвет да прыходу Мэсыі. Аўтар стварае фантасмагарычны сусьвет, абапіраючыся на старадаўні габрэйскі фальклёр, містычнае вучэньне кабалы, модную філязофію, дух беларускае прыроды й сваю багатую паэтычную фантазыю[1]. У аснову рамана пакладзена габрэйская легенда з Талмуда пра тое, што на зямлі заўсёды жывуць 36 таемных сьвятых, безь незаўважнай дзейнасьці якіх рухне сьвет.

Галоўнымі героямі раману выступаюць млынар Бэня, вясковы аскет Сімха Плахта, вандроўны філёзаф Гімпэлэ і іншыя — душы, зьняволеныя ў сьвеце, прагнучыя сьвятла, ахопленыя дзіўнай трывогай, адпраўляюцца ў падарожжа, якое не мае вытлумачальнай мэты. Гэтыя героі зьяўляюцца схаванымі ламэдвоўнікамі(en) — праведнікамі. У гэтым фантастычным падарожжы, поўным гумару й містычных перажываньняў, паступова высьвятляецца прычына трывогі, якая не дае спакою вандроўнікам, — прыход Месіі на Літоўскую зямлю. Увесь час галоўныя героі раману шукаюць Мэсію, але патаемнай сілай пэрсанажаў раману зьяўляецца іх жаданьне прыйсьці на дапамогу людзям, якія патрабуюць дапамогі.

Пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2019 годзе раман пераклаў на беларускую мову Сяргей Шупа, раман быў выдадзены выдавецтвамі Вясна й Янушкевіч[1].

У 2016 годзе раман быў выдадзены на польскай мове ў перакладзе Кшыштафа Чыжэўскага[2]. У 2022 годзе раман быў выдадзены на летувіскай мове ў перакладзе Міндаўгаса Квяткаўскаса[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Мойшэ Кульбак. Мэсія з роду Эфраіма"
  2. ^ Krzysztof Czyżewski: Słowo o Mosze Kulbaku. W: Mosze Kulbak: Mesjasz z rodu Efraima. Sejny: Fundacja Pogranicze i Ośrodek «Pogranicze — sztuk, kultur, narodów», 2016, seria: Ex Oriente. ISBN 978-83-61388-27-2.
  3. ^ Mesijas, Efraimo sūnus