Сяргей Шупа
Сяргей Шупа лац. Siarhiej Šupa | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 2 кастрычніка 1961 (62 гады) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | перакладнік, журналіст |
Мова | беларуская мова[1] |
Узнагароды |
Сярге́й Шу́па (нар. 2 кастрычніка 1961 году, Менск) — беларускі перакладнік і журналіст, жыве ў Чэхіі, грамадзянін Летувы[2].
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Закончыў сярэднюю школу № 86 г. Менску (1968—1978), перакладніцкі факультэт Менскага дзяржаўнага інстытуту замежных моваў (1978—1983, кваліфікацыя — перакладнік францускай мовы). Працаваў рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1987—1991), навуковым супрацоўнікам Нацыянальнага навукова-асьветніцкага цэнтру імя Ф. Скарыны (1991).
З 1991 году ў Вільні — браў удзел у выданьні газэты «Наша Ніва»; потым займаўся перакладам, рэдагаваньнем кніг, карэктурай. Укладальнік выданьня Архіваў БНР. Працуе на радыё «Свабода» з 1996 году.
Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Хорхэ Люіс Борхэс
- «Бабілёнская бібліятэка»
- Барыс Віян
- «Сюрпрыз-вечарынка ў Леабіля»
- Міленка Ергавіч
- «Асаг»
- «Гурбэт»
- «Другі пацалунак Гіты Данон»
- Этгар Керэт
- «Бліскучыя вочы»
- «Бутэлька»
- «Рабін памёр»
- «Твой чалавек»
- Вітаўт Кіпель
- «Беларусы ў ЗША»
- Ленэ Маер-Скуманц
- «Якаб і Катарына»
- Гі дэ Мапасан
- «Вечар»
- «Горны гатэль»
- «Ён»
- «Знак»
- «Каля нябожчыка»
- «Месячнае святло»
- «Страх»
- «Тамтэй»
- «Шалёная»
- Праспэр Мэрымэ
- «Локіс. Рукапіс прафэсара Вітэмбаха»
- Оскар Мілаш
- «Фрагмэнты»
- Джордж Орўэл
- «Ферма»
- «1984»
- Міларад Павіч
- «Хазарскі слоўнік»
- Эдгар Алан По
- «Авальны партрэт»
- «Маска Чырвонае Сьмерці»
- «Чалавек натоўпу»
- Мікалай Крыштоф Радзівіл
- «Пэрэгрынацыя, або Паломніцтва Ясна Асьветленага Князя Ягамосьці Мікалая Крыштофа Радзівіла ў Сьвятую Зямлю»
- Фрыдэбэрт Туглас
- «Коньнікі ў небе»
- «Попі і Хуху»
- Бруна Шульц
- «Манэкены»
- «Трактат аб манэкенах, або Другая кніга быцьця»
- «Трактат аб манэкенах. Працяг»
- «Трактат аб манэкенах. Заканчэньне»
- «Вуліца кракадзілаў»
- Базэн Эрвэ
- «Сумленны ўчынак»
- Аво Юпрус
- «Кахай»
Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У артыкуле, апублікаваным на сайце Радыё Свабода 20 лютага 2020 году, разам зь Вінцуком Вячоркам крытыкуе ўжываньне прыметніка летувіскі (замест якога заклікае ўжываць «літоўскі»), называючы яго «словам-калекам» на падставе таго, што ў гэтым слове «канчатак становіцца суфіксам»[3]. Аднак лінгвіст Зьміцер Санько даводзіць, што такая пазыцыя ёсьць непасьлядоўнай і недарэчнай, бо захаваньне канчаткаў у пазычаных словах — звычайная зьява ў беларускай мове. У якасьці прыкладаў ён прыводзіць запазычаныя словы з грэцкай (апакаліпсіс, базіс, крызіс, тэзіс, Ахілес, Геркулес, Ісус) або з лаціны (кансэнсус, полюс, статус, узус, калегіюм, кворум, форум), пры скланеньні якіх да чужых «закансэрваваных» канчаткаў дадаюцца беларускія[4]. Такім парадкам, «летувіскі» — прыметнік, утвораны паводле законаў беларускай мовы[4]. Пагатоў, беларускі прыметнік «латыскі», вытворны ад назвы эўрапейскай нацыі латышоў, таксама ўзыходзіць да саманазвы (лат. latviešy, latvietis, ад назвы ракі Late)[5] і азначае латыскую мову, роднасную летувіскай (балтыйская моўная група). Тым часам назвы «літош», «літашы» датычна летувісаў фіксуюцца ў беларускіх дыялектах[6].
Нэалягізмы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сьцьвярджае, што ўвёў у беларускую мову словы «смачна есьці!» (у 1985 годзе) і «сеціва» (1998)[7]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Сяргей Шупа, Наткнуўся, Радыё Свабода, 15 студзеня 2015 г.
- ^ Вячорка В., Шупа С. Чаму Літва, а не «Летува», Радыё Свабода, 20 лютага 2020 г.
- ^ а б Санько З. І ўсё ж — Літва ці Летува?, Радыё Свабода, 2 сакавіка 2020 г.
- ^ Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 5. — Мн., 1989. С. 256.
- ^ Назвы людзей па месцы пражывання // Чалавек: Тэматычны слоўнік. — Менск: Беларуская навука, 2006. ISBN 985-08-0715-6.
- ^ Шупа С. Сапраўдны пераклад — гэта пераклад прозы // ПрайдзіСвет. № 3.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Нарадзіліся 2 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1961 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Узнагароджаныя Мэдалём да стагодзьдзя БНР
- Ляўрэаты літаратурнай прэміі Беларускага ПЭН-цэнтру імя Алеся Адамовіча
- Беларускія журналісты
- Перакладчыкі на беларускую мову
- Беларускія перакладчыкі
- Беларускія літаратары
- Выпускнікі Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту