Валь
Валь лац. Val | |
Wal | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Іншыя формы | |
Зьвязаныя імёны | Валейка, Валін, Валант, Вальгун, Валімонт Тоўтвал |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Валь» |
Валь — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Вала або Валь (Walo, Wal, Wall) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -вал- паходзіць ад гоцкага *wala 'тыя, хто выдужаў на полі бітвы', walisa 'праўдзівы, лю́бы', waljan 'выбраць' або германскага wala < *wal(a)ha- 'чужы, валійскі'[2]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Валейка (Валіка), Валін, Валант (Валянт), Тоўтвал. Адзначаліся германскія імёны Waleicho (Walica), Walin, Waland, Teodwal.
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Welke, Walinus[3].
У Прусіі бытавала імя Waliot[a] (1383 год)[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: чоловековъ… а Паца Валевича (3 сакавіка 1523 году)[6]; Мартинъ Валевичъ (1528 год)[7]; з роду Уркшевичовъ… Валю Янушковичу (15 верасьня 1568 году)[8]; сюло Вонъдзянске… Павелъ Валевичъ з братомъ своимъ Касъпромъ (5 ліпеня 1596 году)[9]; sioło Szyksniancy… Jakub Waliewicz… Янюля Валевича (21 сакавіка 1599 году)[10]; Josephus Walewicz (XVII ст.)[11]; Christophorus Walewicz (1702 год)[12]; Mathias Walewicz (1718 год)[13]; Catarina de Domo Waliowna (1760—1790 гады)[14][b].
Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Марцін Валевіч — бяржанскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
Валевічы (Walewicz) — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні, Віленскага і Ашмянскага паветаў[20].
Валі — літоўскі шляхецкі род[21].
На гістарычнай Амсьціслаўшчыне існавала вёска Валымерава (адзначалася старажытнае германскае імя Valamer[22]).
На гістарычнай Наваградчыне існуе вёска Валеўка, у былым Жамойцкім старостве — Валішкі.
Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Адзначалася старажытнае германскае імя Valot (Walloth)[4]
- ^ Таксама:
- Вольбер (адзначалася германскае імя Wolber, Wolbero[15]): на гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Вольберавічы;
- Вольман (адзначалася старажытнае германскае імя Walman[16]): przez mie Jachima Wolmana (9 студзеня 1600 году)[17], Theodor Walman (31 сакавіка 1681 году)[18];
- Вальмін: у актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся маёнтак Вальмінішкі (Вольминишки) ва Ўпіцкім павеце[19]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1514—1515.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 219.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 277.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1521.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 114.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 25 (1387—1546). — Vilnius, 1998. P. 240.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 169.
- ^ Jablonskis K. Archyvinės smulkmenos // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 416.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 428.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 511, 513.
- ^ Maciejauskienė V. Gruzdžių pavardės: istorija ir dabartis // Lietuvos valsčiai. Kn. 17, 2010. P. 3.
- ^ Pasvalio Šv. Jono Krikštytojo parapijos jungtuvių įrašai 1697—1705 m., Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
- ^ Pasvalio Šv. Jono Krikštytojo parapijos jungtuvių įrašai 1706—1729 m., Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
- ^ Walkowiak J. Współczesne nazwiska Polaków o możliwej genezie litewskiej nieobecne w LPŽ, poświadczone w kartotece antroponimicznej LKI // Onomastica (Wrocław). T. 64, 2020. S. 222.
- ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 2006. S. 514, 535.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1519.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 531.
- ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 338.
- ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 171.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 362, 839.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на В, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1519.