Ясмант

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Asmunt
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Asc + Munt
Asi + Munt
Іншыя формы
Варыянт(ы) Яшмант, Есьмант, Эсмунт, Эсмант, Ешмант
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Ясмант»

Ясмант (Яшмант), Есьмант (Эсмунт, Эсмант, Ешмант) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Аскмунд, Асмунд, Ашмунд, Асмунт або Эшмунд (Ascmund, Asmund[1][2], Aschmund[3], Asmunt[4], Eschmunt[5]) і Османд (Osmond[6]) — імёны германскага паходжаньня[7]. Іменная аснова аск- (эш-, эс-) (імёны ліцьвінаў Яскольд, Есьман; германскія імёны Askold, Esmann) паходзіць ад германскага askiz 'ясень, ясеневая дзіда'[8], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Валімонт, Жыгімонт, Монтгерд; германскія імёны Walmont, Sigimunt, Mundgerd) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[9] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[10].

Адпаведнасьць імя Ашмонт германскаму імю Osmund сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[11]. Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — таксама сьцьвердзіў амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[12].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Osmund[13].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: kamienica Jego Mości Pana Jasmanta (1688 год)[14]; Casimirus Jesmont (1729—1771 гады)[15]; Iesmont (1753 год)[16]; Laurentius Jesmont… Helena Jesmontowna (1764—1786 гады)[15]; Jakub Jeszmant (1784 год)[17]; Mińsk… wioski i miejsca do tej parafii należące… Esmunty, JM panów Eysmontów (1784 год)[18].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Есьманты — койданаўскія мяшчане, якія ўпамінаюцца ў XVIII стагодзьдзі[20].

У канцы XVIII ст. на гістарычнай Полаччыне адзначаўся шляхецкі род Эсмантаў[21].

Есьманты (Jeśmont) — прыгонныя з Троцкага павету, які ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[22].

Ясманты (Jasmont) — літоўскія шляхецкія роды зь Лідзкага і Троцкага паветаў[23][24].

Эсьманты (Eśmont) і Эсмунты (Esmunt) — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні і Віленскага павету[25].

Есьманты, Ясманты або Яшманты (Jesmont, Jasmont, Jaszmont) — літоўскі шляхецкі род зь Лідзкага павету[26].

Эсманты (Esmont) гербу Кораб — літоўскі шляхецкі род[27].

Есьмантовічы (Jeśmantowicz) гербу Пабог — літоўскі шляхецкі род[28].

У Беларусі адзначаюцца прозьвішчы Асмантовіч, Ешмант, Эсмант, Эсмантовіч і Эшмантовіч[29], на гістарычнай Смаленшчыне — Есмант[30].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся дзьве ўвалокі пустога грунту Ясмонтоўшчызна (Есмонтовщизна) у Амсьціслаўскім ваяводзтве і Ясмонцкае (Есмонтское) староства ў Аршанскім павеце[31].

На 1903 год існаваў засьценак Асмонтаўка ў Вількамірскім павеце[32].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Stemshaug O. Norsk Personnamnleksikon. — Oslo, 1982. S. 117.
  2. ^ Asmund, Nordic Names
  3. ^ Zeitschrift für die Archive Deutschland’s. Bd. 2. — Gotha, 1853. S. 151—152.
  4. ^ Naumann H. Altnordische Namenstudien. — Berlin, 1912. S. 18, 54.
  5. ^ Quellen und Forschungen zur deutschen Volkskunde. Bd. 5. — Wien, 1908. S. 35.
  6. ^ Ferguson R. English Surnames: And Their Place in the Teutonic Family. — London and New York, 1858. P. 94.
  7. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 148.
  8. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 8.
  9. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
  10. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  11. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 103.
  12. ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
  13. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 179.
  14. ^ Obst J. Rachunki miasta Wilna // Litwa i Ruś. Z. 7—9, 1913. S. 143.
  15. ^ а б Walkowiak J. Współczesne nazwiska Polaków o możliwej genezie litewskiej nieobecne w LPŽ, poświadczone w kartotece antroponimicznej LKI // Onomastica (Wrocław). T. 64, 2020. S. 217.
  16. ^ Sinkevičiūtė D., Račickaja V. Lietuvių dvikamienių vardų kilmės asmenvardžiai ir jų kamienų užrašymo ypatybės Vilniaus naujųjų miestiečių ir laiduotojų 1661—1795 metų sąraše // Archivum Lithuanicum. T. 16, 2014. P. 301.
  17. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 25. — Вильна, 1898. С. 530.
  18. ^ Opisy parafii diecezji wileńskiej z 1784 roku. T. 2: Dekanat Mińsk. — Białystok, 2009. S. 67, 69.
  19. ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 7, т. 1. — Киев, 1876. С. 47.
  20. ^ Калечыц В. Зямяне і баяры маёнтка Койданаў Менскага павета ў XVI―XVIII стст. // Герольд Litherland. № 22, 2021. С. 61.
  21. ^ Анішчанка Я. Шляхецкія ваколіцы ўсходнебеларускіх губерняў 1783—1785 і 1798—1799 // Годнасьць. № 1 (3), 1997. С. 29.
  22. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 383.
  23. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 91.
  24. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 296.
  25. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 481.
  26. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 93.
  27. ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 6. — Rzeszów, 2006. S. 120.
  28. ^ Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 6. — Менск, 2020. С. 50.
  29. ^ Гурская Ю. А. К истории формирования древних фамилий: Эйсмонты // Карповские научные чтения: сб. науч. ст. Вып. 5: в 2 ч. Ч. 1 / редкол.: А. И. Головня (отв. ред.) [и др.] — Минск: «Белорусский Дом печати», 2011. С. 36—39.
  30. ^ Гурская Ю. А. Фамилии балтийского происхождения на территории Смоленщины и Беларуси // Смоленск и Смоленщина в именах и названиях: история и современность (к 1150-летию со дня основания города): сб. статей по материалам докл. и сообщ., Смоленск, 4-5 окт. 2012 г.; редкол.: И. А. Королева [и др.]. С. 27—32.
  31. ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 271.
  32. ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 69.