Юргордэн Стакгольм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юргордэн
Поўная назва Djurgårdens Idrottsförening
Заснаваны 12 сакавіка 1891
Горад Стакгольм, Швэцыя
Стадыён Тэле2 Арэна
Умяшчальнасьць: 30 001
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Альсвэнскан
 · 2023 4 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
dif.se (швэд.)

«Юргордэн» (па-швэдзку: Djurgårdens) — швэдзкі футбольны клюб з гораду Стакгольму. Заснаваны ў 1891 годзе і першапачаткова базаваўся на востраве Юргордэн. Сёньня свае хатнія матчы ладзіць на стадыёне Тэле2 Арэна. 12-разовы чэмпіён Швэцыі, пяціразовы ўладальнік Кубка Швэцыі. Пасьпяховыя эры клюбу можна падзяліць на тры пэрыяды. Першы пэрыяд цягнуўся ў 1910-я гады, калі футбалісты «Юргордэн» чатыры разы станавіліся чэмпіёнамі краіны. Другая эпоха доўжылася ў 1950-я і 1960-я гады, калі клюб таксама чатыры разы здабываў тытул чэмпіёна. Апошняй пасьпяховай эрай была першая палова 2000-х гадоў, калі стакгольмцы тройчы здабывалі як тытул чэмпіёнаў, гэтак і кубак Швэцыі. З 2017 году «Юргордэн» таксама мае ўдалы час, як у нацыянальных спаборніцтвах, гэтак і міжнародных турнірах. Гэтак клюб у 2019 годзе станавіўся чэмпіёнам Швэцыі, а сэзон 2022 году скончыў на другім радку.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Юргордэн» бярэ свой пачатак у першую чаргу дзякуючы Юну Янсану, які 12 сакавіка 1891 году ў кавярні на востраве Юргордэн у цэнтральным Стакгольме пастанавіў стварыць клюб. Большасьць сябраў-заснавальнікаў паходзілі з працоўнае клясы докаў[2]. Такая ідэнтычнасьць на працоўных заставалася ажно да 1940-х і 1950-х гадоў. Першапачаткова клюб быў засяроджаны на зімовых відах спорту і лёгкай атлетыкі. Першае сапраўднае футбольнае поле ў Стакгольме было пабудаванае ў 1896 годзе. «Юргордэн» займеў уласную футбольную каманду ў 1899 годзе, дзякуючы намаганьням былога гульца ГАІСу Тэадора Андэрсана[3]. Свой першы матч клюб згуляў у ліпені 1899 году, атрымаўшы паразу ад АІКу зь лікам 1:2[3].

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 1 траўня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Швэцыі Аб Пётар Югансан 1995
3 Сьцяг Швэцыі Аб Маркус Даніельсан 1989
4 Сьцяг Швэцыі Аб Якаб Лярсан 1994
5 Сьцяг Фінляндыі Аб Міра Тэнха 1995
6 Сьцяг Фінляндыі ПА Расмус Шулер 1991
7 Сьцяг Швэцыі ПА Магнус Эрыксан (капітан) 1990
8 Сьцяг Швэцыі ПА Альбін Экдаль 1989
9 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Нап Гарыс Радэтынац 1985
10 Сьцяг Швэцыі ПА Самуэль Гольм 1997
11 Сьцяг Турэччыны Нап Дэніз Хюмэт 1996
12 Сьцяг Швэцыі Аб Тэо Бэргваль 2004
14 Сьцяг Швэцыі ПА Бэсард Шабавіч 1998
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
15 Сьцяг Швэцыі Нап Оскар Фаленіюс 2001
16 Сьцяг Нарвэгіі Нап Тубіяс Гуліксэн 2003
17 Сьцяг Даніі ПА Пэтэр Тэркільдсэн 1998
20 Сьцяг Нарвэгіі Нап Токмак Нгуен 1993
21 Сьцяг Швэцыі ПА Люкас Бэргваль 2006
22 Сьцяг Азэрбайджану Нап Муса Гурбанлы 2002
23 Сьцяг Нарвэгіі Нап Густаў Вікгэйм 1993
26 Сьцяг Швэцыі Аб Самуэль Даль 2003
27 Сьцяг Японіі Аб Кеіта Касугі 2006
30 Сьцяг Швэцыі Бр Малькальм Нільсан 1993
35 Сьцяг Швэцыі Бр Якаб Цэтэрстрэм 1998
40 Сьцяг Швэцыі Бр Макс Кроон 2005

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б https://www.transfermarkt.com/djurgardens-if/mitarbeiterhistorie/verein/1044
  2. ^ Andersson, Torbjörn (2002) «Kung fotboll: den svenska fotbollens kulturhistoria från 1800-talets slut till 1950».
  3. ^ а б Cederquist, Jonas (2010). «Stockholms fotbollshistoria 1880–2010». Stockholmia förlag. — ISBN 978-91-7031-222-9.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]