Юнас Брадын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юнас Брадын
Рост 185 см[1]
Вага 88 кг
Пазыцыя абаронца
Кідок/Ловы левы[d]
Грамадзянства
Дата нараджэньня 12 ліпеня 1993(1993-07-12)[1] (30 гадоў)
Месца нараджэньня
Клюб Мінэсота Ўайлд
Выступаў за
Драфт НХЛ 10, 2011
Мінэсота Ўайлд
Гульнявая кар’ера 2009 — цяпер

Юнас Брадын (па-швэдзку: Jonas Brodin; нар. 12 ліпеня 1993 году) — швэдзкі хакеіст, абаронца клюбу «Мінэсота Ўайлд» з Нацыянальнай хакейнай лігі. У 2011 годзе быў абраны на драфце НХЛ у першым раўндзе клюбам «Мінэсота Ўайлд» пад агульным дзясятым нумарам.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Брадын у матчы супраць «Сіетл Кракена» ў лістападзе 2022 году.

Яшчэ хлопцам вагаўся паміж футболам і хакеем з шайбай, але ў 14 гадоў пастанавіў сабе сканцэнтравацца на хакеі. У веку 17 гадоў дэбютаваў у Швэдзкай хакейнай лізе ў клюбе «Фэр’естад», згуляўшы за дэбютны сэзон 42 матчы[2]. Па сэзоне хакеіст быў абраны пад 10 нумарам на драфце НХЛ клюбам «Мінэсота Ўайлд». Праз лакаўту ў НХЛ Брадын і іншыя пэрспэктыўныя гульцы каманды, як то Чарлі Койл і Мікаэль Гранлунд, далучыліся да клюбу Амэрыканскай хакейнай лігі «Г’юстан Аэрас» на сэзон 2012—2013 гадоў[3]. Па ўзнаўленьні сэзону ў НХЛ швэд быў падцягнуты да складу «Мінэсоты Ўайлд». Свой першы матч згуляў супраць «Дэтройт Рэд Ўінгс», а першы гол учыніў у матчы супраць «Каларада Эвэланш»[4]. Гулец хутка стаў адным з асноўных абаронцаў каманды.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]