Шаблён:Актуальныя падзеі
- Інфармацыя рэдактарам:
- Сказ мусіць адказваць на пытаньні хто?, што?, калі? і як?.
- Не карыстайцеся спасылкамі на перанакіраваньні. У наладах можна ўключыць вылучэньне перанакіраваньняў іншым колерам.
- Датрымлівайцеся беларускай тыпаграфікі: адрозьнівайце выпадкі, калі трэба ставіць працяжнік (Alt+0151; —), а калі злучок (Alt+045; -). Карыстайцеся таксама беларускім двукосьсем („ і “). Паміж адналітарнымі скаротамі, ініцыяламі, а таксама між лікам і адзінкай вымярэньня карыстайцеся непарыўнымі прагаламі (
). - Трымайцеся клясычнага правапісу.
- Карыстайцеся папярэднім праглядам. Калі зробіце памылку, гэта ўбачыць кожны наведнік галоўнай старонкі Вікіпэдыі!
- У Дэмакратычнай рэспубліцы Конга здушаная спроба скінуць прэзыдэнта Фэлікса Чысэкедзі (19 траўня).
- У выніку аварыі гелікоптара ў іранскай правінцыі Варзакан загінуў прэзыдэнт Ірану Ібрагім Раісі і яшчэ 7 чалавек (19 траўня).
- Украінскі баксэр Аляксандар Вусік стаў першым за 25 гадоў абсалютным чэмпіёнам сьвету ў цяжкай вазе, перамогшы брытанца Тайсана Ф’юры (18 траўня).
- Прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі наклала вэта на прыняты парлямэнтам закон «Аб празрыстасьці замежнага ўплыву» (18 траўня).
- Польшча абвясьціла ў міжнародны вышук судзьдзю Томаша Шмыта, які раней уцёк у Беларусь (16 траўня).
- Славацкі пісьменьнік Юрай Цінтула зьдзейсьніў у Гандлавай замах на прэм’ер-міністра Славаччыны Робэрта Фіца (15 траўня).
- Пасьля 20-гадовага кіраваньня падаў у адстаўку прэм’ер-міністар Сынгапуру Лі Сянь Лун. Ягоную пасаду заняў Лоўрэнс Вонг (15 траўня).
- Францыя ўвяла надзвычайнае становішча ў заморскім уладаньні Новая Каледонія ў сувязі з пратэстамі супраць зьменаў у выбарчым заканадаўстве (15 траўня).