Цанэры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гара Тэтнулдзі і рака Мулхра ў навакольлях ледавіка Цанэры.

Цанэры (па-грузінску: წანერი) — складаны далінны ледавік на паўднёвым схіле Галоўнага Каўкаскага хрыбта ў Грузіі.

Даўжынёю ледавік сягае 10,1 км, плошча складае 28,8 км². Вобласьць сілкаваньня знаходзіцца на вышынях да 4150 мэтраў і ля грэбеня змыкаецца зь фірнавым басэйнам ледавіка Бэзэнгі, які ляжыць на поўнач. Фірнавая лінія ляжыць на вышыні 3190 мэтраў; язык спускаецца да 2390 мэтраў і дае пачатак рэчцы Мулхра, праваму прытоку Інгуры. З пачатку XX стагодзьдзя канец ледавіка адступіў на 1,5 км; у цяперашні час гэты працэс працягваецца.