Урбіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Урбіна


Краіна: Італія
Плошча:
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 0722
Паштовы індэкс: 61029
Нумарны знак: PU
Геаграфічныя каардынаты: 43°43′30.86″ пн. ш. 12°38′13.92″ у. д. / 43.7252389° пн. ш. 12.6372° у. д. / 43.7252389; 12.6372Каардынаты: 43°43′30.86″ пн. ш. 12°38′13.92″ у. д. / 43.7252389° пн. ш. 12.6372° у. д. / 43.7252389; 12.6372
Урбіна на мапе Італіі
Урбіна
Урбіна
Урбіна
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.comune.urbino.pu.it/

Урбі́на (па-італьянску: Urbino) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне Марке. Горад зважаецца аб’ектам Сусьветнай спадчыны, бо адметны выдатнай гістарычнай спадчынай незалежнай культуры эпохі Адраджэньня, дзякуючы апекаваньню Фэдэрыка да Мантэфэльтра, герцага Ўрбіна з 1444 па 1482 гады. Горад, які месьціцца на высокім схіле пагорку, захаваў большую частку свайго маляўнічага сярэднявечнага выгляду. Тут знаходзіцца Ўрбінскі ўнівэрсытэт, закладзены ў 1506 годзе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першапачаткова быў сьціплым рымскім местам, вядомым як Урбінум-Матаўрэнсэ. У наступным стаў важным стратэгічным местам за часам Гатычных войнаў VI стагодзьдзя. У 538 годзе ён быў захоплены ў остготаў бізантыйскім вайскаводам Бэлізарыюсам і часта згадваецца гісторыкам Пракопіюсам.

Плян гораду, складзены ў 1689 годзе Тамаза Лючы.

Кароль франкаў Піпін Кароткі падарыў Урбіна папству ў 754—756 гадах. Пазьней тут паўстала камуна, якая мела некаторую незалежнасьць прыкладна да 1200 году, калі уладу над местам здабыў род Мантэфэльтра. Пры гэтым яны ня мелі беспасярэдняй улады над камунай, але маглі ціснуць на гарадзкую раду, каб атрымаць прызначэньне сабе на пасаду падэста. Банконтэ дзі Мантэфэльтра стаў кіраўніком Урбіна ў 1213 годзе, але мяшчане паўстала і склалі зьвяз зь незалежнай камунай Рыміні ў 1228 годзе, нарэшце аднавіўшы незалежнасьць у 1234 годзе. Аднак, у рэшце рэшт, Мантэфэльтра зноў атрымалі кантроль над горадам і ўтрымлівалі яго да 1508 году. У барацьбе паміж гвэльфамі і гібэлінамі, калі фракцыі падтрымлівалі альбо папства, альбо Сьвятую Рымскую імпэрыю адпаведна, уладары Мантэфэльтра з Урбіна ў XIII і XIV стагодзьдзяў былі лідэрамі гібэлінаў у Марке і Раманьні.

У 1626 годзе папа Урбан VIII улучыў места ў склад папскіх уладаньняў. Пасьля гэтага местам кіраваў папскі легат, які звычайна належаў да найвышэйшай царкоўнай герархіі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]