Парнаграфія ў Аўстрыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Парнаграфія ў Аўстрыі існуе, хоць права краіны абмяжоўвае распаўсюджаньне яе сярод насельнікаў краіны. У 1990 годзе правялі закон аб абмежаваньні маладых асоб да карыстаньня парнаграфіі і порнавырабаў. У 1994 годзе было забаронена асобным законам выраб і распаўсюджаньне дзіцячае парнаграфіі. Права дае магчымасьць купляць вырабы з жорсткаю парнаграфіяю ва ўзросьце 18 гадоў і болей. Мяккая парнаграфія можа купляцца асобамі з 16 гадоў. Порнавырабы з насільствам забаронены для абнародваньня ў Аўстрыі[1].

Выраб дзіцячае парнаграфіі караецца ў Аўстрыі затворам у астрог да 10 гадоў. У 2013 годзе ў краіне павялічылася колькасьць плоцкіх дамаганьняў да дзяцей у сеціве[2]. Была створная служба «Аўстрыйская служба праваднікоў сеціва», дзе павінныя былі заняцца плоцкімі адхіленьнямі ў сеціве. «Прэсавая служба Аўстрыі» заявіла, што ў 2013 годзе колькасьць правапарушэньняў у сеціве павялічылася амаль удвая з 2012 годам. Барбара Шлесгаўэр заявіла, што 98 % спраў мела адносіны да дзіцячае парнаграфіі. Толькі 1/3 зь іх была зроблена, або загружаная ў Аўстрыі. Большасьць было выдалена зь сеціва.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]