Павал Апяцёнак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Павал Апяцёнак
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 сакавіка 2007(2007-03-21)[1] (17 гадоў)
Рост 193 см[1]
Вага 77 кг[1]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Дынама Менск
Нумар 5
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2024—4 Дынама Менск 3 (0)
2024—4 Дынама-2[d] 2 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
10 траўня 2024.

Павал Апяцёнак (нар. 21 сакавіка 2007 году) — беларускі футбаліст, абаронца менскага «Дынама».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец футбольнай акадэміі сталічнага «Дынама». У 2023 годзе пачаў гуляць у складзе дублюючага складу каманды. На пачатку 2024 году быў падцягнуты да галоўнай каманды клюбу. Запачаткаваў прафэсійную кар’еру ў матчы 2-га туру Найвышэйшай лігі 2024 году супраць «Менску», зьявіўшыся ў стартавым складзе дружыны[2][3].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаў міжнародную кар’еру ў складах юнацкіх беларускіх зборных да 15 і 16 гадоў. У сакавіку 2023 году футбаліст атрымаў выклік у зборную Беларусі (да 17 гадоў) дзеля ўдзелу ў кваліфікацыйных матчах юнацкага чэмпіянату Эўропы. Дэбютаваў за каманду 22 сакавіка 2023 году ў матчы супраць зборнай Сэрбіі, таксама вызначыўшыся дэбютным забітым голам[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]