Ордэн Залатога Руна — рыцарскі ордэн, заснаваны бургунскім князем Піліпам III Добрым у 1430 у дзень ягонага вясельля з партугальскай каралеўнай Ізабэлай. Калі Бургундыя ўвайшла ў імпэрыю Габсбургаў, суверэнітэт над ордэнам перайшоў да гішпанскіх каралёў. Пасьля сьмерці апошняга зь гішпанскіх Габсбургаў, Караля II, пачалася спрэчка за суверэнітэт над ордэнам паміж Бурбонамі, якія занялі гішпанскі трон, і аўстрыйскімі Габсбургамі. У выніку ордэн быў падзелены на дзьве галіны, гішпанскую і аўстрыйскую.