Нік Пол

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нік Пол
Рост 193 см[1]
Вага 92 кг
Пазыцыя скрайні нападнік, нападнік
Кідок/Ловы левы[d]
Грамадзянства
Дата нараджэньня 20 сакавіка 1995(1995-03-20)[1] (29 гадоў)
Месца нараджэньня
Клюб Тампа Бэй Лайтнінг
Выступаў за
Драфт НХЛ 101, 2013
Далас Старз
Гульнявая кар’ера 2015 — цяпер

Нік Пол (па-ангельску: Nick Paul; нар. 20 сакавіка 1995 году) — канадзкі хакеіст, цэнтральны нападнік клюбу «Тампа Бэй Лайтнінг» з Нацыянальнай хакейнай лігі. У 2013 годзе быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Далас Старз» пад агульным 101-м нумарам.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаў займацца хакеем у Таронтаўскай хакейнай лізе. У 2013 годзе на драфце НХЛ быў абраны клюбам «Далас Старз» у чацьвертым раўндзе пад агульным 101-м нумарам. Па драфце застаўся гуляць у невялікай лізе, набіраючыся досьведу. 20 сьнежня 2014 году склаў трохгадовы кантракт пачаткоўца з «Атавай Сэнатарз»[2], якая набыла правы на гульца ў тэхаскага клюбу[3]. Пасьля гэтага гулец выправіўся ў фарм-клюб «Бінггэмптан Сэнатарз» з Амэрыканскай хакейнай лігі. У лютым 2016 году быў адкліканы да атаўскага клюбу, у складзе якога запачаткаваў кар’еру ў НХЛ 16 лютага ў матчы супраць «Бафала Сэйбрз»[4]. Ужо 24 лютага канадзец закінуў першую шайбу ў швэдры клюбу НХЛ у матчы супраць «Эдмантан Ойлерз». 16 ліпеня 2018 году Пол падпісаў новы кантракт з «Сэнатарз» тэрмінам на адзін год[5]. 2 ліпеня 2019 году хакеіст зноў працягнуў супрацу з клюбам на яшчэ адзін сэзон[6].

20 сакавіка 2022 году, усяго за дзень да канчатковага тэрміну абмену, Пол быў абменены «Атавай» у «Тампа Бэй Лайтнінг» на Мат’ё Жазэфа і выбар у чацьвертым раўндзе драфту 2024 году[7]. Свой першы гол у складзе «Лайтнінг» гулец закінуў 22 сакавіка ў матчы супраць «Караліны Гарыкейнз»[8]. 1 ліпеня 2022 году Пол узгадніў умовы новага кантракту з флорыдзкім клюбам тэрмінам на сем гадоў за 22,05 мільёнаў даляраў[9]. У сэзоне 2022—2023 гадоў канадзец зноў дапамог «Лайтнінг» прабіцца ў плэй-оф Кубка Стэнлі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]