Не прадаецца хата бацькоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Не прадаецца хата бацькоў[1] — песьня гурта Дразды з удзелам Віталя Карпанава. Песьня была выпушчаная ў 2021 годзе. Па стане на 2024 год на Ютубе маецца больш за 2 млн праглядаў запісу песьні. «Не прадаецца хата бацькоў» стала вядомай па-за Беларусьсю.

Назву песьні патлумачылі наступнымі словамі ў 2023 годзе:

— Усё проста — гэтая тэма блізкая кожнаму беларусу. Мы сталеем, вылятаем з бацькоўскага гнязда, заводзім сем’і, абуладкоўваем свае кватэры. Вядома ж, наведваемся да бацькоў. І ў пэўны час перад кожным з нас паўстае пытанне: а што рабіць з хатаю, дзе ты нарадзіўся і вырас? Яно не дае спакою, яно вельмі балючае. Хтосьці пакідае за сабою гэтае жытло, а хтосьці з сумам прадае, бо абставіны ж у людзей розныя. Але сувязь паміж чалавекам і бацькоўскім домам — гэта назаўсёды. У нашай песні хата — не толькі будынак, а краіна, Радзіма.

— Віталь Карпанаў[2]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]