Міжнародны аэрапорт Уфа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Міжнародны аэрапорт Уфа — міжнародны аэрапорт горада Уфы, Башкартастан. Правіць лётнішчам ААТ «Міжнародны аэрапорт Уфа». Мае стан эрапорта фэдэральнага значэньня[1].

Агульная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паслугамі аэрапорта карыстаюцца больш за 40 расейскіх і замежных авіякампаній. Аэрапорт мае дзвьве узлётна-пасадкавыя паласы (УПП). У асноўным выкарыстоўваецца першая, блізкая да тэрмінала даўжынёй 2,5 км. Другая ўзмоцненая цэмэнтабэтонная паласа даўжынёй больш за 3,7 км была пабудавана ў 1980-х гадах як рэзэрвовая паласа для прызямленьня касмапляна савецкай шматразовай транспартнай касьмічнай сістэмы «Буран» і ў цяперашні час выкарыстоўваецца параўнальна рэдка для прыёма звышцяжкіх самалётаў тыпу Ан-124 «Руслан».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]