Мацьвей Міхайрын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мацьвей Міхайрын
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 верасьня 2005(2005-09-22)[1] (18 гадоў)
Рост 185 см[2]
Вага 77 кг[2]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Дынама Менск
Нумар 27
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2022—2023 Цэнтар футболу[d] 24 (13)
2024—4 Дынама Менск 4 (0)
2024—4 Дынама-2[d] 4 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
12 траўня 2024.

Мацьве́й Міха́йрын (нар. 22 верасьня 2005 году) — беларускі футбаліст, абаронца менскага «Дынама».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец акадэміі берасьцейскага «Дынама», да якой прыяднаўся ў веку пяці гадоў. Першым трэнэрам гульца быў колішні футбаліст Уладзімер Воранаў. У 2019 годзе пачаў выступаць за юнацкія каманды «Дынама», а ў 2021 годзе далучыўся да берасьцейскага «Руху». Пасьля расфармаваньня клюбу быў у структуры юнацкай сэкцыі «Цэнтру футболу». Поруч з клюбам дэбютаваў у Другой лізе айчыннага першынства, дзе быў адным зь лідэраў каманды. Улетку адлучаўся ў расейскі «Краснадар», але адразу вярнуўся ў Берасьце[3]. Не зважаючы на тое, што берасьцейцы паводле вынікаў сэзону мелі магчымасьць трапіць у Першую лігу[4], клюб адмовіўся ад удзелу ад чэмпіянату Беларусі.

У выніку абаронца вольным агентам прыяднаўся да менскага «Дынама»[5]. Запачаткаваў кар’еру ў Найвышэйшай лізе 16 сакавіка 2024 году ў матчы супраць «Смаргоні», зьявіўшыся на замену на 78-й хвіліне сустрэчы. З улікам удзел фарм-клюбу менчукоў, вядомага як «Дынама-2», абаронца таксама гуляў і за гэты клюб Першай лігі, дэбютаваўшы ў розыгрышы другога дывізіёну ў матчы супраць «Нівы».

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У студзені 2021 году ў складзе зборнай Беларусі (да 17 гадоў) браў удзел у розыгрышы Кубка Разьвіцьця. Першы свой матч у складзе каманды згуляў 31 студзеня 2021 года, калі беларусы супрацьстаялі аднагодкам з Малдовы. У кастрычніку 2021 году футбаліст разам з зборнай спаборнічаў у кваліфікацыйным турніры юнацкага чэмпіянату Эўропы. У лістападзе 2022 году Міхайрын згуляў матч за зборную Беларусі (да 18 гадоў). У сакавіку 2023 году гулец атрымаў выклік у склад зборнай Беларусі (да 19 гадоў), у складзе якой гуляў у кваліфікацыйных матчах чэмпіянату Эўропы да 19 гадоў. Першы матч за каманду гэтага веку згуляў 15 лістапада 2023 году супраць зборнай Грэцыі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]