Кляўдыюс (імпэратар рымскі)
Appearance
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6d/Ch%C3%A2teau_de_Versailles%2C_salon_de_la_paix%2C_buste_d%27empereur_romain_%28Claude%29.jpg/220px-Ch%C3%A2teau_de_Versailles%2C_salon_de_la_paix%2C_buste_d%27empereur_romain_%28Claude%29.jpg)
Кляўдыюс (10 — 54) — імпэратар рымскі (41 — 54). Паходзіў з дынастыі Юліяў—Кляўдыюсяў, імкнуўся да цэнтралізацыі імпэратарскай улады і ўмацаваньня ваеннай дыктатуры. Ён заклаў асновы бюракратычнага імпэратарскага апарату, але некалькі зьмякчыў тэрарыстычны рэжым сваіх папярэднікаў — Тыбэрыюса і Калігулы. У час яго панаваньня была заваяваная Брытанія (43), у гонар чаго атрымаў імя сын Кляўдыюся Брытанік. Быў атручаны сваёй жонкай Агрыпінай Малодшай, якая даводзілася маці ўсыноўленага ім пасынка Нэрона.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Кляўдыюс (імпэратар рымскі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў