Жыцьцё — гэта цуд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жыцьцё — гэта цуд
па-сэрбску: Život je čudo
па-сэрбску: Живот је чудо
Жанр драматычны фільм[d], кінакамэдыя[d][1], музычны фільм[d] і ваенны фільм[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Дата выхаду 2004 і 16 чэрвеня 2005[4]
Працягласьць 154 хвіліна
Краіна
Мова сэрбская
Старонка на IMDb

Жыцьцё — гэ́та цуд (па-сэрбску: Живот је чудо / Život je čudo) — сэрбскі драматычны фільм рэжысэра Эміра Кустурыцы, прадстаўлены ў 2004 року.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Босьнія, 1992 рок. Інжынэр-сэрб Лука Джукіч са сваёй псыхічна неўраўнаважанай жонкай Ядранкай і сынам-футбалістам Мілашам пераехаў зь Бялграду ў Босьнію, дзе адказвае за працу чыгункі. Ён апантаны марай збудаваць каляіну, якая б злучыла Босьнію з Сэрбіяй. Лука рыхтуе да адкрыцьця чыгуначную станцыю, жонка вымушаная адмовіцца ад кар’еры опэрнае сьпявачкі, а сын — ад прафэсійнага футболу. Тым часам у Югаславіі адбываюцца значныя палітычныя зьмены. Надзвычайна занурыўшыся ў працу і падмануты ўласным аптымізмам, Лука не заўважае прызнакі хуткага набліжэньня вайны, якая выбухнула ў Харватыі.

З пачаткам вайны Мілаша забіраюць у сэрбскую армію, адначасна яму дасылаюць запрашэньне з сталічнага «Партызана». Ядранка ўцякае ад мужа з вугорскім музыкам.

Неўзабаве да Лукі даходзяць весткі, што ягоны сын трапіў у палон. Ён спрабуе трапіць у войска, аднак капітан Алексіч забараняе. Праз пэўны час Мілашаў знаёмы прыводзіць яму палонную Сабаху, басьнійскую мусульманку, якую прапануе абмяняць на Мілаша. У часе ратаваньня ад вайны між Лукой і Сабахай зьяўляецца ўзаемная сымпатыя. Падчас спробы перасекчы пагранічную раку Дрыну, але ў Сабаху трапляе басьнійскі снайпэр. Яны здолелі дабрацца да вайсковага шпіталю, дзе Сабаху ўратоўваюць, хоць яна і страціла багата крыві. Адтуль міратворцы ААН насуперак ейнай волі ўключаюць яе ў абмен ваеннапалоннымі.

Вайна скончылася, дадому вяртаюцца Мілаш і Ядранка, аднак Лука тужыць па Сабасе. Разумеючы, што ня зможа безь яе жыць, ён кладзецца на рэйкі перад цягніком. Але яшчэ перад ім шлях цягніку перапыняе асьліха, якая пэрыядычна фігуравала ў фільме і раней як сымбаль безнадзейнага каханьня. Выяўляецца, што на цягніку прыехала Сабаха. Яны разам зьяжджаюць на асьліцы ад усяго, што замінае іхняму каханьню.

Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

У ролях[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актор Роля
Слаўка Штымац Лука Лука
Наташа Шолак Сабаха Сабаха
Вэсна Трываліч Ядранка Ядранка
Вук Косьціч Мілаш Мілаш
Аляксандар Бэрчак Вэльё Вэльё
Стрыбар Кустурыца Алексіч капітан Алексіч
Мір’яна Каранавіч Нада Нада
Нікала Коё Філіпавіч Філіпавіч
Давар Яніч Тома Тома
Нэнад Янкавіч цымбаліст
Ёсіф Татыч санітар
Браніслаў Лалевіч старшыня
Аднан Амэравіч Эса Эса
Обрад Джуравіч Вуян Вуян

Здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месцам здымак стала збудаваная Кустурыцам адмыслова для фільму вёска Дэрвенград. Чыгуначная станцыя Голубічы(d) на вузкакалейцы(d), дзе працуе інжынэр Лука Джукіч, таксама збудаваная для фільму і цяпер выкарыстоўваецца выключна ў турыстычных мэтах.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шаблён:Фільмы Эміра Кустурыцы