Джон Ўайтгэрст

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джон Ўайтгэрст
John Whitehurst
Партрэт Джона Ўайтгэрста, Джозэф Райт
Род дзейнасьці гадзіньнікар і навуковец
Дата нараджэньня 10 красавіка 1713(1713-04-10)[1][2]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 18 лютага 1788(1788-02-18)[1][2] (74 гады)
Месца сьмерці
Занятак гадзіншчык, геоляг, вынаходнік
Бацька Джон Ўайгэрст старэйшы
Дзеці Элізабэт Грэтан
Узнагароды

Джон Ўайтгэрст (па-ангельску: John Whitehurst; 10 красавіка 1713, Чэршыр, Ангельшчына — 18 лютага 1788, Лёндан) — ангельскі гадзіньнікар і навуковец, які зрабіў значны навуковы ўнёсак у геалёгію. Быў уплывовым сябрам «Lunar Society» Бірмінггэму.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ўайтгэрст нарадзіўся ў Конглентане ў сям’і Джона Ўайтгэрста старэйшага[3]. Атрымаўшы нязначную адукацыю, ён пачынае вучыцца гадзіньнікавай справе ў свайго бацькі, які ўхваляў імпэт хлопчыка ў гэтым рамястве. У дваццаціаднагадовым узросьце Ўайтгэрст наведаў Дублін, каб агледзець дзіўнага мэханізму гадзіньнік, пра які ён неаднаразова чуў. У 1772 ён вынайшаў «пульсуючы рухавік», водапад’ёмную прыладу, якая стала папярэднікам гідратараннай помпы[4].

Каля 1736 году Ўайтгэрст адкрыў уласны бізнэс у Дэрбі, дзе неўзабаве набыў вялікую занятасьць, вырабляючы складаныя дэталі для мэханізмаў. Акрамя іншых працаў, Ўайтгэрст малодшы зрабіў гадзіньнік для будынку муніцыпалітэту і ва ўдзячнасьць за гэта 6 верасьня 1737 году быў удастоены ганаровай пасады чальца парлямэнту ад гэтага гораду. Таксама ён вырабляў тэрмомэтры, баромэтры і іншыя прылады, адначасова экспэрымжнтуючы з гідратэхнічнымі мэханізмамі. У выпадку неабходнасьці парады ў сфэры мэханікі, пнэўматыкі ці гідраўлікі, зь ім кансультаваліся амаль усе прадпрыемствы Дэрбішыру і навакольных графстваў.

У 1774 г. Ўайтгэрст атрымаў пасаду ў Лёнданскай каралеўскай мынцы. У 1775 без аніякага ўласнага хадайніцтва быў прызначаны на вышэйшую пасаду паводле рэкамэндацыі герцага Ньюкастла[5]. Неўзабаве Ўайтгэрст пераехаў у Лёндан, дзе рэшту свайго жыцьця займаўся навукай. Ягоны дом у Колт Кёрт на Фліт-стрыт (у мінулым належаў Джэймзу Фэрг’юсану) наведвалі многія іншыя выбітныя навукоўцы.

У 1778 г. Ўайтгэрст апублікаваў сваю тэорыю пра геалягічныя пласты ў працы «An Inquiry into the Original State and Formation of the Earth». Першапачатковай задумай кнігі, якая сфармавалася яшчэ падчас пражываньня ў Дэрбі, зьяўлялася палягчэньне здабычы карысных' мінэралаў пад паверхняй Зямлі. Праз пастаянную дасьледчыцкую працу здароўе навукоўца пачынае горшаць.

13 траўня 1779 году Ўайтгэрст абраны сябрам Лёнданскага каралеўскага таварыства і ў 1783 быў прызначаны дасьледнікам вульканічных рэшткаў на поўначы Ірляндыі. У 1784 г. ён спраектаваў сыстэму вэнтыляцыі для лякарні Сьв. Томаса. У 1787 г. у Лёндане апублікаваў кнігу «An Attempt towards obtaining invariable Measures of Length, Capacity, and Weight, from the Mensuration of Time».

9 студзеня 1745 году Ўайгэрст ажаніўся з Элізабэт Грэтан, дачкой Джорджа Грэтана. Памёр у 1788 ва ўласным доме на Фліт-стрыт, пахаваны побач з жонкай на могілках Сьв. Андрэя.

Некаторыя біёграфы сьцьвярджалі, што Ўайтгэрст быў прататыпам вобразу выкладчыка на карціне Джозэфа Райта «Філёзаф, які тлумачыць мадэль Сонечнай сыстэмы»[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  2. ^ а б John Whitehurst // SNAC (анг.) — 2010.
  3. ^ Much of this article’s content was adapted from the following source: «Whitehurst, John». Dictionary of National Biography. London: Smith, Elder & Co. 1885—1900.
  4. ^ Гл. Whitehurst, John Account of a Machine for Raising Water, Executed at Oulton, in Cheshire, in 1772 // Philosophical Transactions (1683-1775). — 1775. — № 65. — С. 277–279.
  5. ^ Industrial Revolution: A Documentary History Праверана 2008-04-25 г.
  6. ^ Bygonederbyshire.co.uk

Далейшае чытаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Craven, Maxwell John Whitehurst of Derby: Clockmaker and Scientist 1713-88. — Derbyshire: Ashbourne, 1996. — ISBN 0952327031
  • Ford, Trevor D. John Whitehurst (1713–1788): Philosopher, Geologist, Horologist and Engineer // Geology Today. — 2002. — В. 3. — № 18. — С. 100–107.
  • Graciano, Andrew "The Book of Nature is Open to All Men": Geology, Mining and History in Joseph Wright’s Derbyshire Landscapes // The Huntington Library Quarterly. — 2005. — В. 4. — № 68. — С. 583–600.
  • Graciano, Andrew Visualising the Unseen, Imagining the Unknown, Perfecting the Natural: Art and Science in the 18th and 19th Centuries. — Cambridge Scholars Publishing, 2008. — ISBN 1847185428
  • Hutton, C. The Works of John Whitehurst, F.R.S., with Memoirs of his Life and Writings. — London: W. Bent, 1792. — Table of contents

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]