Данііл Шапко

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Данііл Шапко
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 29 красавіка 2001(2001-04-29)[1] (23 гады)
Рост 192 см
Вага 91 кг[1]
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Дняпро Магілёў
Нумар 1
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2020—2023 Дынама Менск 2 (0)
2021 Смаргонь 5 (0)
2022—2023 Макслайн 13 (0)
2023 Баранавічы 18 (0)
2024—4 Дняпро Магілёў

Даніі́л Шапко́ (нар. 29 красавіка 2001 году) — беларускі футбаліст, брамнік магілёўскага «Дняпра».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец менскага «Дынама». З 2018 году пачаў выступаць за клюбны дубль. У ліпені 2018 году падпісаў першы прафэсійны кантракт з клюбам[2]. З 2019 году пачаў зрэдку падцягвацца да асноўнай каманды. 20 чэрвеня 2020 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у матчы з «Энэргетыкам»-БДУ (0:0)[3]. Праз тыдзень зноў згуляў у асноўным складзе, а пасьля набыцьця дынамаўцамі расейскага брамніка Яўгена Памазана апынуўся на лаўцы запасных. У ліпені 2020 году падоўжыў кантракт з «Дынама»[4].

З пачатку 2021 году выступаў за дубль, зрэдку прыцягваўся да асноўнай каманды. У ліпені 2021 году быў аддадзены ў арэнду ў «Смаргонь»[5], дзе чаргаваўся ў складзе з Паўлам Шчэрбачэнем. У лістападзе 2021 году вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[6]. У першай палове 2022 году знаходзіўся ў дублі дынамаўцаў, а ў ліпені на правах арэнды далучыўся да рагачоўскага «Макслайну»[7]. Стаў асноўным брамнікам каманды, аднак у лістападзе выбыў праз траўмы. У студзені 2023 году па вяртаньні з арэнды пачаў трэнавацца з дублем дынамаўцаў[8], а ў сакавіку зноў далучыўся да «Макслайну»[9], які пераехаў у Віцебск. У ліпені 2023 году быў пераведзены ў арэнду ў «Баранавічы»[10].

У студзені 2024 году склаў двухгадовы кантракт з магілёўскім «Дняпром»[11].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]