Гісторыя Койданава
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d7/Kojdana%C5%ADski_zamak._%D0%9A%D0%BE%D0%B9%D0%B4%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96_%D0%B7%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D0%BA_%28XIX%29.jpg/220px-Kojdana%C5%ADski_zamak._%D0%9A%D0%BE%D0%B9%D0%B4%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96_%D0%B7%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D0%BA_%28XIX%29.jpg)
Койданаў — даўняе магдэбурскае[1] мястэчка гістарычнай Меншчыны, колішняя сталіца графства, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся драўляны касьцёл Сьвятой Ганны ў стылі барока, помнік архітэктуры XVIII ст., часткова зруйнаваны савецкімі ўладамі. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся кальвінскі збор і замак, помнікі архітэктуры XVI—XVII стагодзьдзяў, зьнішчаныя савецкімі ўладамі.
Раньняе Сярэднявечча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a1/Kojdana%C5%ADski_zamak._%D0%9A%D0%BE%D0%B9%D0%B4%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96_%D0%B7%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D0%BA_%28N._Orda%2C_13.07.1876%29.jpg/220px-Kojdana%C5%ADski_zamak._%D0%9A%D0%BE%D0%B9%D0%B4%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96_%D0%B7%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D0%BA_%28N._Orda%2C_13.07.1876%29.jpg)
Афіцыйнай[2] датай заснаваньня сучаснага Койданава лічыцца 1146 год, калі паселішча ўпамінаецца пад назвай Крутагор’е ў паданьні пра старую Пакроўскую драўляную царкву. Аднак сучасныя энцыкляпэдычныя даведнікі[3][4] разглядаюць гэтыя зьвесткі толькі як імаверныя і датуюць першы дакладны пісьмовы ўпамін 1442 годам.
У ХІІ ст. Койданаў увайшоў у склад Полацкага, пазьней Менскага княства. Да ХІІІ ст. завяршылася ўзьвядзеньне драўлянага замка.
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6a/Kojdana%C5%AD%2C_Plabanskaja%2C_%C5%9Aviatoj_Hanny._%D0%9A%D0%BE%D0%B9%D0%B4%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D1%9E%2C_%D0%9F%D0%BB%D1%8F%D0%B1%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F%2C_%D0%A1%D1%8C%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%BE%D0%B9_%D0%93%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D1%8B_%28N._Orda%2C_13.07.1876%29.jpg/220px-Kojdana%C5%AD%2C_Plabanskaja%2C_%C5%9Aviatoj_Hanny._%D0%9A%D0%BE%D0%B9%D0%B4%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D1%9E%2C_%D0%9F%D0%BB%D1%8F%D0%B1%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F%2C_%D0%A1%D1%8C%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%BE%D0%B9_%D0%93%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D1%8B_%28N._Orda%2C_13.07.1876%29.jpg)
У XIV ст. Койданаў далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. У 1445 годзе вялікі князь Казімер Ягелончык аддаў паселішча разам зь Бельскам (сёньня ў Польшчы), Бранскам, Суражам, Старадубам (сёньня ўсе гэтыя месты знаходзяцца ў Расеі) і Клецкам свайму стрыечнаму брату Міхаілу Жыгімонтавічу, сыну Жыгімонта Кейстутавіча. З 1483 году — у валоданьні князя В. Вярэйскага (Удалога). У пачатку XVI ст. Койданаў пацярпеў ад набегаў татараў (у 1502 і 1503). У 1522 годзе ў выніку шлюбу Соф’і Вярэйскай з А. Гаштольдам Койданаў перайшоў разам зь іншымі местамі да Гаштольдаў. У 1542 годзе ўладальнікам Койданава стаў вялікі князь Жыгімонт Стары, які ў наступным годзе перадаў яго свайму сыну Жыгімонту Аўгусту. У гэты час паселішча стала цэнтрам староства, пазьней графства.
З 1550 году Койданаў знаходзіўся ў валоданьні Радзівілаў, за якімі атрымаў вядомасьць значнага асяродку пашырэньня кальвінізму. Каля 1564 году Мікалай Радзівіл «Руды» збудаваў тут драўляны кальвінскі збор (з 1613 — мураваны), а таксама плябанію, школу і шпіталь. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва. У 1588 годзе Койданаў атрымаў статус мястэчка[4]. У гэты час тут было 120 дымоў, замак, кальвінскі збор, ратуша, касьцёл, Рынак, 2 карчмы, 4 вадзяныя млыны. Існавала 6 вуліцаў: Віленская, Менская, Плябанская, Рубяжэвіцкая, Слуцкая, Станькаўская. Кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза дазволіў праводзіць 2 вялікія кірмашы: на Грамніцы (2 лютага) і Сёмуху і штотыднёвы торг. Пазьней кірмашы таксама зьбіраліся на Юр’я (23 красавіка) і Пакровы (1 кастрычніка). Паводле зьвестак на 1620 год, у цэнтры мястэчка знаходзіўся чатырохкутны Рынак, забудаваны дамамі рамесьнікаў і гандляроў; на пляцы было 5 крамаў, карчма і 23 мяшчанскія двары; агулам налічвалася 110 двароў
11 ліпеня 1655 году ў пачатку вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай маскоўскія войскі ўшчэнт спустошылі Койданаў. Як даносілі захопнікі свайму гаспадару[5]:
![]() |
…мястэчка Койданаў узялі, і каторыя… былі ў тым мястэчку польскія і літоўскія людзі, і тых усіх людзей забілі і тое мястэчка і прадмесьці ўсе выпалілі.
Арыгінальны тэкст (рас.)
…местечко Койданов взяли, и которыя… были в том местечке полския и литовския люди, и тех всех людей мечю предали и то местечко и посады все выжгли. |
![]() |
Аднаўленьне Койданава ішло марудна. У 2-й палове XVIII ст. тут збудавалі новы драўляны касьцёл Сьвятой Ганны. На 1791 год у мястэчку было 134 дымы.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/61/Church_in_Kojdana%C5%AD2.jpg/220px-Church_in_Kojdana%C5%AD2.jpg)
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Койданаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Менскага павету Віленскай губэрні. У 1796 годзе мястэчка атрымала герб: «выява галінак дуба і алівы»[3]. У гэты час тут было 709 двароў, 14 вінакурняў, 10 млыноў, маслабойняў і інш. У вайну 1812 году 15 лістапада войскі Расейскай імпэрыі разьбілі аддзел, сфармаваны зь мясцовых і францускіх жаўнераў.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ad/Kojdana%C5%ADski_zamak._%D0%9A%D0%BE%D0%B9%D0%B4%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96_%D0%B7%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D0%BA_%281918%29.jpg/220px-Kojdana%C5%ADski_zamak._%D0%9A%D0%BE%D0%B9%D0%B4%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96_%D0%B7%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D0%BA_%281918%29.jpg)
На 1866 год у Койданаве было 234 двары. У 1871 годзе празь мястэчка прайшла чыгунка, адкрыўся 2-павярховы вакзал. У канцы ХІХ ст. у Койданаве месьціліся паштовая станцыя, аптэка, паравы млын (11 тыс. чвэрцяў); бровар і воўнабітня; сартаваньне шчаціньня, якое адсюль адпраўлялася ў розныя месты Расейскай імпэрыі[6]. У 1899 годзе ў мястэчку пачала працаваць запалкавая фабрыка «Дружына». У канцы XIX — пачатку XX ст. у Койданаве дзейнічалі кальвінскі збор, касьцёл, царква, сынагога; працавалі народная і меская вучэльні, 2 юдэйскія малітоўныя школы, багадзельня, больш за 30 крамаў, паравы млын, шапавальні, бровары; штогод праводзілася 6 кірмашоў. У 1917 годзе па скасаваньні забароны польскамоўнай адукацыі ў мястэчку зьявілася сярэдняя школа з выкладаньнем на польскай мове[7]
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Койданаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1919 годзе ён увайшоў у склад БССР. У 1920 годзе ў выніку антыбальшавіцкага паўстаньня ўтварылася Койданаўская самастойная рэспубліка. У 1924 годзе Койданаў стаў цэнтрам раёну (з 30 чэрвеня 1937 да 15 студзеня 1938 году[8] быў у Менскім раёне).
У 1930 годзе савецкія ўлады зачынілі мясцовы касьцёл і ліквідавалі каталіцкую парафію[9]. 15 сакавіка 1932 году паселішча атрымала статус места. 29 ліпеня 1932 году бальшавікі зьмянілі назву места на Дзяржынск — ад прозьвішча заснавальніка савецкай карнай сыстэмы Дзяржынскага[10]; чыгуначная станцыя захавала старую назву. У Другую сусьветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 7 ліпеня 1944 году Койданаў знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Малюнкі 1918 году[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Малюнкі Курта Заўэрмільха, 20 траўня 1918 г.
-
Замак і збор
-
Уваход у збор
-
Збор з боку апсыды
-
Замкавыя вежы
Замак і кальвінскі збор[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Замак і кальвінскі збор
-
каля 1900 г.
-
1910—14 гг.
-
1910—14 гг.
-
1910—17 гг.
-
1910—17 гг.
-
1917 г.
-
1917 г.
-
1910—17 гг.
-
1917 г.
-
1917 г.
-
1917 г.
-
1917 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
1920—41 гг.
-
1930 г.
Касьцёл Сьвятой Ганны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Плябанская вуліца. Касьцёл Сьвятой Ганны
-
каля 1900 г.
-
1914 г.
-
1914 г.
-
1914 г.
Царква Покрыва Багародзіцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Рог Станькаўскай і Слуцкай вуліц. Пакроўская царква-мураўёўка
-
1897 г.
-
1918 г.
-
1941 г.
-
1941 г.
Іншае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Места на старых здымках
-
Рынак, 1918 г.
-
Рынак, 1918 г.
-
Чыгуначная станцыя, 1918 г.
-
Вуліца Слуцкая, 1925 г.
-
Народны дом, 1928 г.
-
Народны дом, 1932 г.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 312.
- ^ Гісторыя Койданава (рас.). Дзержинский райисполком. Официальный сайт. Праверана 22 ліпеня 2011 г.
- ^ а б Валахановіч А. Дзяржынск // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 252.
- ^ а б Валахановіч А. Койданава // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 127.
- ^ «Государев поход» 1655 // Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Менск, 1995.
- ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
- ^ Tarasiuk D. Między nadzieją a niepokojem. — Lublin, 2007. S. 46.
- ^ Winnicki Z. Szkice kojdanowskie. — Wrocław: Wydawnictwo GAJT, 2005. S. 43.
- ^ Winnicki Z. Szkice kojdanowskie. — Wrocław: Wydawnictwo GAJT, 2005. S. 72.
- ^ Winnicki Z. Szkice kojdanowskie. — Wrocław: Wydawnictwo GAJT, 2005. S. 41.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0
- Валахановіч А. Дзяржынск. Гісторыка-эканамічны нарыс. — Мінск, 1977. — 80 с.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Сташэўскі В. Койданаўская МТС. — Менск, 1931. — 48 с.
- Шпілеўскі І., Бабровіч Л. Гістарычны нарыс Дзяржыншчыны (Койданаўшчыны). — Менск, 1932. — 110 с.
- Шпілеўскі І., Бабровіч Л. Мястэчка Койданава. / Адбітак з часопісу «Наш Край» за 1929 год №№ 2, 3 і 4. — Менск, 1929. — 42 с. — Койданава: «Кальвіна», 2012 [1](недаступная спасылка).
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883.
- Winnicki Z. Szkice kojdanowskie. — Wrocław: Wydawnictwo GAJT, 2005.— 127 s. ISBN 83-88178-26-1.
- Валаханович А. И. Дзержинск. Историко экономический очерк. — Минск, 1982. — 80 с. [Города Белоруссии].
- Валаханович А. И., Кулагин А. Н. Дзержинщина: прошлое и настоящее. — Минск, 1986. — 199 с.
- Устав Койдановского общества для выдачи беспроцентных ссуд бедным евреям местечка Койданово, Минской губернии. — Минск, 1913. — 8 с.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гісторыя Койданава — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў