Гран-пры Манака

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гран-пры Манака
Монтэ-Карлё
(Монтэ-Карлё, )
Гісторыя
Праведзеныя гонкі 80
Першая гонка 1929
Лідэр (гоначнік) Сьцяг Бразыліі Айртан Сэна (6)
Лідэр (канструктар) Сьцяг Вялікабрытаніі Макларэн (15)
Траса
Каардынаты 43°44′04″ пн. ш. 7°25′17″ у. д. / 43.7345° пн. ш. 7.4214° у. д. / 43.7345; 7.4214Каардынаты: 43°44′04″ пн. ш. 7°25′17″ у. д. / 43.7345° пн. ш. 7.4214° у. д. / 43.7345; 7.4214
Працягласьць кола 3,337 км
Працягласьць гонкі 260,286 км
Колькасьць колаў 78
Сэзон 2023 году
Поўл-пазыцыя
Подыюм
Найхутчэйшае кола
Вонкавыя спасылкі
formula1monaco.com (фр.)​ (італ.)​ (анг.)

Гран-пры Манака (па-француску: Grand Prix de Monaco) — штогадовая гонка Формулы-1 на гарадзкой трасе Монтэ-Карлё ў княстве Манака. Праводзіцца зь першага чэмпіянату сьвету 1950 году па цяперашні час (не было ўключана ў чэмпіянат 1951—1954 гадоў). З 1929 па 1948 гады да ўзьнікненьня Формулы-1 Гран-пры Манака па аўтагонках праводзіліся як незалежныя спартовыя спаборніцтвы. Гран-пры Манака лічыцца адной з самых прэстыжных гонак у чэмпіянаце Формулы-1 і ў сьвеце.

Гран-пры Манака праводзіцца на вуліцах гораду. Гэта адзіная гонка, якая не адпавядае стандартам МФА паводле мінімальнай працягласьці. Вулічная язда вымагае параўнальна нізкіх хуткасьцяў, ускладняе абгоны, малая шырыня трасы часта спрычыньваецца да аварыяў.

Да Другой сусьветнай вайны Гран-пры Манака складала адзін з этапаў чэмпіянату Эўропы па аўтагонках(d), а пасьля вайны была ўключаная ў першы чэмпіянат сьвету 1950 року. У 1955 і 1963 роках тут ладзіліся Гран-пры Эўропы. Найбольшую колькасьць перамог у Манака мае Айртан Сэна (6 разоў).

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нароўні з шматлікімі іншымі эўрапейскімі трасамі Гран-пры Манака ладзілася яшчэ задоўга да сучасных сусьветных чэмпіянатаў — з 1929 року. Тую гонку выйграў Ўільям Гровэр Ўільямз на Bugatti Type 35B. Мазэраці і Альфа-Рамэо ня бралі ўдзелу, хаця й атрымалі запрашэньні. Адзіным ураджэнцам Манака, які здолеў перамагчы ў хатнім Гран-пры, застаецца Люі Шырон, які перамог за «Бугаці» ў 1931 року.

Гонка хутка здабыла папулярнасьць і ў 1933 року атрымала статус міжнароднага Гран-пры(d) ў шэрагу з Гран-пры Францыі, Бэльгіі, Італіі ды Гішпаніі. У тым жа годзе Гран-пры Манака стала першай гонкай, у якой стартавыя пазыцыі вызначыліся паводле вынікаў кваліфікацыі, а не традыцыйным дагэтуль лёсаваньнем.

З 1936 року гонка стала адным з этапаў чэмпіянату Эўропы. Гран-пры 1937 року стала апошнім даваенным, бо ў 1938 была скасаваная праз завялікі ўступны ўнёсак для ўдзельнікаў. Па вайне аўтагонкі аднавіліся толькі 9 верасьня 1945 року, аднак Манака адсутнічала ў календарох 1945—1947 рокаў зь фінансавых прычынаў. Першае паваеннае Гран-пры Манака 1948 году выйграў будучы чэмпіён сьвету Ніна Фарына на Maserati 4CLT. Гонка 1949 року была скасаваная з прычыны сьмерці князя Люі II.

З наступнага году Гран-пры Манака ўвайшло ў каляндар навастворанага чэмпіянату сьвету ў Формуле-1. Першым пераможцам стаў будучы пяціразовы чэмпіён Хуан Мануэль Фанхіё. Тым ня меней, праз год Гран-пры зноўку не адбылося зь фінансавых прычынаў. Гонка 1952 року ня была ўключаная ў залік чэмпіянату сьвету, паколькі ладзілася паводле правілаў Формулы-2. У 1953—1954 гонка не адбылася праз адсутнасьць канчаткова сфармаваных правілаў.

З 1955 року Гран-пры Манака прысутнічала ў календары Формулы-1 64 гады бесьперапынна. У гэтым годзе Люі Шырон здолеў заваяваць пункты, стаўшы ў 56-гадовым веку найстарэйшым гоначнікам Формулы-1. У 1957 року Фанхіё стаў першым двухразовым пераможцам у Манака. Ужо да 1961 року гэтае дасягненьне пераадолелі Стырлінг Мос і Марыс Трэнтыньян (па тры перамогі).

У 1960-х роках Грэм Гіл атрымаў мянушку «Кароль Манака» за свае пяць перамог. У гэты ж пэрыяд ён стаў двухразовым чэмпіёнам Формулы-1.

З канца 1960-х падвысіліся патрабаваньні да бясьпекі на трасах; некаторыя Гран-пры былі скасаваныя з прычыны неадпаведнасьці вымогам. Для Гран-пры Манака 1969 году ўпершыню былі ўсталяваныя разьдзяляльныя бар’еры. Дагэтуль траса ў Монтэ-Карлё нічым не аддзялялася ад горада, і пілёты маглі, вылецеўшы, трапіць у будынкі, слупы ці нават у вакзал. Здараліся выпадкі, калі гоначнікі выляталі разам з машынай проста ў бухту. Да 1972 року траса была цалкам адгароджаная з усіх бакоў і ў тым жа годзе ўпершыню зьмененая — перамешчаныя камандныя боксы і шыкана. У 1973 року быў збудаваны стадыён для гледачоў ды зьявілася новая падвойная шыкана. Яшчэ адзін раз трасу перарабілі ў 1976 року.

Гонка 1972 року ледзь не сарвалася з прычыны рознагалосьсяў між Асацыяцыяй канструктараў Формулы-1 (АКФА) і Аўтамабільным клюбам Манака (АКМ), які традыцыйна сам вызначаў колькасьць аўтамабіляў, якія маглі ўзяць удзел у гонцы. Бэрні Эклстоўн намагаўся ўвесьці для кожнага Гран-пры ніжні ліміт у 18 аўтамабіляў; манэгаскі ж заўсёды дапускалі да Гран-пры ня больш за 16 балідаў. У рэшце рэшт АКМ пагадзілася дапусьціць ў тым годзе 26 удзельнікаў (як і на астатніх Гран-пры), але праз два гады зьменшыла колькасьць удзельнікаў да 18.

Пра падступнасьць трасы ў Манака яскрава сьведчыць гонка 1982 року. Сьпярша ў ёй рэй вёў Рэнэ Арну, ды сышоў пасьля 15 колаў. Пасьля гэтага лідзіраваў Ален Прост, аўтамабіль якога за 4 колы да канца пасьлізнуўся на мокрай дарозе і пасьля ўдару аб бар’ер пазбавіўся кола. Лідэрства пераняў Рыкарда Патрэзе, аднак яго разьвярнула за паўтара кола да фінішу. Наперад выйшаў Дыд’е Пірані, якога перасьледаваў Андрэа дэ Чэзарыс. На апошнім коле ў тунэлі ў Пірані скончылася паліва, аднак у гэты час тое ж сталася і з аўтамабілем дэ Чэзарыса. У выніку ў гонцы перамог Патрэзе, які здолеў завесьці свой аўтамабіль пасьля аварыі; гэта была ягоная першая перамога ў Гран-пры.

У 1984—1993 роках у Манака перамагалі толькі два гоначнікі: француз Ален Прост і бразылец Айртан Сэна. Апошні і дагэтуль трымае рэкорд паводле найбольшай колькасьці здабытых у Манака перамог — 6, зь іх 5 запар між 1989 і 1993 рокамі. У 1987 року ён здабыў першую ў гісторыі перамогу для аўтамабілю з актыўнай падвескай.

У 1994 року, праз два тыдні пасьля трагічных сьмерцяў Ролянда Рацэнбэргера і Айртана Сэны ў Імале, у Манака трапіў у аварыю яшчэ адзін аўстрыец Карл Вэндлінгер; ён апынуўся ў коме і прапусьціў рэшту сэзону. У 1996 року да фінішу дайшлі ўсяго 3 аўтамабілі, а перамог адзіны раз у кар’еры Аліўе Паніс, стартаваўшы 14-м.

У 1990—2000-х сяміразовы чэмпіён сьвету Міхаэль Шумахэр станавіўся пераможцам у Манака пяць разоў, дагнаўшы па гэтым паказьніку Грэма Гіла.

У 2020 року гонка не адбылася ўпершыню з 1954 року, бо набылі моц ізаляцыйныя абмежаваньні ад пандэміі каранавірусу. Праз год Гран-пры Манака вярнулася ў каляндар Формулы-1.

Траса[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Манака (аўтатраса)

Траса праходзіць па вуліцах Монтэ-Карлё і Ля-Кандаміну, уздоўж знакамітай затокі, і ўключае перапад вышыняў, вузкія павароты і малую шырыню ў цэлым, што вымагае ад кіроўцаў надзвычайнай уважлівасьці. Да таго ж на трасе ёсьць і тунэль. Паводле стану на 2024 у затоку траплялі два пілёты: Альбэрта Аскары ў 1955 року ды Пол Гокінз у 1965. Абодва здолелі ўратавацца.

Гонка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Арганізацыяй захаду кіруе Аўтамабільны клюб Манака (АКМ), які доўгі час вызначаў колькасьць аўтамабіляў, што могуць узяць удзел у гонцы: на трасе найменшая стартавая лінія з усіх аўтадромаў Формулы-1.

Доўгі час трэніравальныя заезды гоначнікаў ладзіліся ў чацьвяргі, каб вызваліць для праезду жыхароў княства пятніцу. З 2022 року трэніроўка перанесеная на пятніцу дзеля ўніфікацыі зь іншымі Гран-пры; таксама стандартызаваны зь іншымі эўрапейскімі гонкамі і час пачатку спаборніцтваў.

Гран-пры Манака лічыцца адной з самых прэстыжных гонак сьвету нароўні з Індыянапалісам 500 і 24 гадзінамі Ле-Ману. Гэтыя тры гонкі называюцьТрайной каронай матаспорту(d). Паводле стану на 2024 адзіным здабыўцам Трайной кароны заставаўся Грэм Гіл. Рэч у тым, што гонкі ў Манака і Індыянапалісе часта перасякаюцца, таму гоначнікам складана паўдзельнічаць ў абедзьвюх зь іх.

Зь іншага боку, у XXI стагодзьдзі розныя гоначнікі і спартовыя камэнтатары называюць Гран-пры Манака «самай сумнай гонкай», таму што тут абгоны практычна немагчымыя, і найхутчэй пераможцам становіцца той, хто заваяваў поўл-пазыцыю.

Пераможцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ружовае тло азначае, што гонка не ўваходзіць у каляндар Чэмпіянату сьвету Формулы-1.

Жоўтае тло азначае этап даваеннага чэмпіянату Эўропы.

Рок Гоначнік Канструктар Справаздача
1929 Сьцяг Вялікабрытаніі Ўільям Гровэр Ўільямз Бугаці Пратакол
1930 Сьцяг Францыі Рэнэ Дрэйфус Бугаці Пратакол
1931 Сьцяг Манака Люі Шырон Бугаці Пратакол
1932 Сьцяг Італіі Тацыё Нуваляры Альфа-Рамэо Пратакол
1933 Сьцяг Італіі Акільле Варцы Бугаці Пратакол
1934 Сьцяг Францыі Гі Моль Альфа-Рамэо Пратакол
1935 Сьцяг Італіі Люіджы Фаджолі Мэрсэдэс Пратакол
1936 Сьцяг Нямеччыны Рудольф Карачыёла Мэрсэдэс Пратакол
1937 Сьцяг Нямеччыны Манфрэд фон Браўхіч Мэрсэдэс Пратакол
1938
-
1947
У 1939—1944 ня ладзілася праз II сусьветную вайну; у 1938 і ў 1945—1947 — зь фінансавых прычынаў
1948 Сьцяг Італіі Джузэпэ Фарына Мазэраці Пратакол
1949 Ня ладзілася праз сьмерць прынца Люі II
1950 Сьцяг Аргентыны Хуан Мануэль Фанхіё Альфа-Рамэо Пратакол
1951 Ня ладзілася зь фінансавых прычынаў і нявысьветленасьці правілаў
1952 Сьцяг Італіі Віторыё Мардзота Фэрары Пратакол
1953

1954
Ня ладзілася з прычыны нявысьветленасьці правілаў
1955 Сьцяг Францыі Марыс Трэнтыньян Фэрары Пратакол
1956 Сьцяг Вялікабрытаніі Стырлінг Мос Мазэраці Пратакол
1957 Сьцяг Аргентыны Хуан Мануэль Фанхіё Мазэраці Пратакол
1958 Сьцяг Францыі Марыс Трэнтыньян Купэр-Клаймакс Пратакол
1959 Сьцяг Аўстраліі Джэк Брэбэм Купэр-Клаймакс Пратакол
1960 Сьцяг Вялікабрытаніі Стырлінг Мос Лотас-Клаймакс Пратакол
1961 Сьцяг Вялікабрытаніі Стырлінг Мос Лотас-Клаймакс Пратакол
1962 Сьцяг Новай Зэляндыі Брус Макларэн Купэр-Клаймакс Пратакол
1963 Сьцяг Вялікабрытаніі Грэм Гіл БРМ Пратакол
1964 Сьцяг Вялікабрытаніі Грэм Гіл БРМ Пратакол
1965 Сьцяг Вялікабрытаніі Грэм Гіл БРМ Пратакол
1966 Сьцяг Вялікабрытаніі Джэкі Ст’юарт БРМ Пратакол
1967 Сьцяг Новай Зэляндыі Дэні Галм Брэбэм-Рэпка Пратакол
1968 Сьцяг Вялікабрытаніі Грэм Гіл Лотас-Форд Пратакол
1969 Сьцяг Вялікабрытаніі Грэм Гіл Лотас-Форд Пратакол
1970 Сьцяг Аўстрыі Ёхэн Рынт Лотас-Форд Пратакол
1971 Сьцяг Вялікабрытаніі Джэкі Ст’юарт Тырэл-Форд Пратакол
1972 Сьцяг Францыі Жан-П’ер Бэльтуаз БРМ Пратакол
1973 Сьцяг Вялікабрытаніі Джэкі Ст’юарт Тырэл-Форд Пратакол
1974 Сьцяг Швэцыі Роні Пэтэрсан Лотас-Форд Пратакол
1975 Сьцяг Аўстрыі Нікі Ляўда Фэрары Пратакол
1976 Сьцяг Аўстрыі Нікі Ляўда Фэрары Пратакол
1977 Сьцяг Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Джодзі Шэктэр Ўульф-Форд Пратакол
1978 Сьцяг Францыі Патрык Дэпае Тырэл-Форд Пратакол
1979 Сьцяг Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Джодзі Шэктэр Фэрары Пратакол
1980 Сьцяг Аргентыны Карляс Ройтэман Ўільямз-Форд Пратакол
1981 Сьцяг Канады Жыль Вільнёў Фэрары Пратакол
1982 Сьцяг Італіі Рыкарда Патрэзэ Брэбэм-Форд Пратакол
1983 Сьцяг Фінляндыі Кеке Росбэрг Ўільямз-Форд Пратакол
1984 Сьцяг Францыі Ален Прост Макларэн-ТАГ Пратакол
1985 Сьцяг Францыі Ален Прост Макларэн-ТАГ Пратакол
1986 Сьцяг Францыі Ален Прост Макларэн-ТАГ Пратакол
1987 Сьцяг Бразыліі Айртан Сэна Лотас-Хонда Пратакол
1988 Сьцяг Францыі Ален Прост Макларэн-Хонда Пратакол
1989 Сьцяг Бразыліі Айртан Сэна Макларэн-Хонда Пратакол
1990 Сьцяг Бразыліі Айртан Сэна Макларэн-Хонда Пратакол
1991 Сьцяг Бразыліі Айртан Сэна Макларэн-Хонда Пратакол
1992 Сьцяг Бразыліі Айртан Сэна Макларэн-Хонда Пратакол
1993 Сьцяг Бразыліі Айртан Сэна Макларэн-Форд Пратакол
1994 Сьцяг Нямеччыны Міхаэль Шумахэр Бэнэтан-Форд Пратакол
1995 Сьцяг Нямеччыны Міхаэль Шумахэр Бэнэтан-Рэно Пратакол
1996 Сьцяг Францыі Аліўе Паніс Ліж’е-Муген-Хонда Пратакол
1997 Сьцяг Нямеччыны Міхаэль Шумахэр Фэрары Пратакол
1998 Сьцяг Фінляндыі Міка Хякінэн Макларэн-Мэрсэдэс Пратакол
1999 Сьцяг Нямеччыны Міхаэль Шумахэр Фэрары Пратакол
2000 Сьцяг Вялікабрытаніі Дэйвід Култгард Макларэн-Мэрсэдэс Пратакол
2001 Сьцяг Нямеччыны Міхаэль Шумахэр Фэрары Пратакол
2002 Сьцяг Вялікабрытаніі Дэйвід Култгард Макларэн-Мэрсэдэс Пратакол
2003 Сьцяг Калюмбіі Хуан Паблё Мантоя Ўільямз-BMW Пратакол
2004 Сьцяг Італіі Ярна Трульлі Рэно Пратакол
2005 Сьцяг Фінляндыі Кімі Райкэнэн Макларэн-Мэрсэдэс Пратакол
2006 Сьцяг Гішпаніі Фэрнанда Алёнса Рэно Пратакол
2007 Сьцяг Гішпаніі Фэрнанда Алёнса Макларэн-Мэрсэдэс Пратакол
2008 Сьцяг Вялікабрытаніі Льюіс Гэмілтан Макларэн-Мэрсэдэс Пратакол
2009 Сьцяг Вялікабрытаніі Джэнсан Батан Броўн-Мэрсэдэс Пратакол
2010 Сьцяг Аўстраліі Марк Ўэбэр Рэд Бул-Рэно Пратакол
2011 Сьцяг Нямеччыны Сэбастыян Фэтэль Рэд Бул-Рэно Пратакол
2012 Сьцяг Аўстраліі Марк Ўэбэр Рэд Бул-Рэно Пратакол
2013 Сьцяг Нямеччыны Ніка Розбэрг Мэрсэдэс Пратакол
2014 Сьцяг Нямеччыны Ніка Розбэрг Мэрсэдэс Пратакол
2015 Сьцяг Нямеччыны Ніка Розбэрг Мэрсэдэс Пратакол
2016 Сьцяг Вялікабрытаніі Льюіс Гэмілтан Мэрсэдэс Пратакол
2017 Сьцяг Нямеччыны Сэбастыян Фэтэль Фэрары Пратакол
2018 Сьцяг Аўстраліі Даніель Рык’ярда Рэд Бул-ТАГ Гоер Пратакол
2019 Сьцяг Вялікабрытаніі Льюіс Гэмілтан Мэрсэдэс Пратакол
2020 Ня ладзілася праз пандэмію COVID-19
2021 Сьцяг Нідэрляндаў Макс Вэрстапэн Рэд Бул-Хонда Пратакол
2022 Сьцяг Мэксыкі Сэрхіё Пэрэс Рэд Бул-Рэд Бул Пратакол
2023 Сьцяг Нідэрляндаў Макс Вэрстапэн Рэд Бул-Хонда Пратакол
Крыніцы:[1][2]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Monaco GP. ChicaneF1. Архіўная копія ад 10 December 2021 г.
  2. ^  Higham, Peter The Guinness Guide to International Motor Racing. — London, England: Motorbooks International, 1995. — P. 425–426. — ISBN 978-0-7603-0152-4

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]