Арэцца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арэцца
Дата заснаваньня: IX стагодзьдзе да н. э.
Краіна: Італія
Плошча:
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 0575
Паштовы індэкс: 52100
Нумарны знак: AR
Геаграфічныя каардынаты: 43°27′47″ пн. ш. 11°52′41″ у. д. / 43.46306° пн. ш. 11.87806° у. д. / 43.46306; 11.87806Каардынаты: 43°27′47″ пн. ш. 11°52′41″ у. д. / 43.46306° пн. ш. 11.87806° у. д. / 43.46306; 11.87806
Арэцца на мапе Італіі
Арэцца
Арэцца
Арэцца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.comune.arezzo.it/

Арэ́цца (па-італьянску: Arezzo) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне Таскана. Гэта таксама адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі. Места знаходзіцца за 80 км ад Флярэнцыі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Згодна з запісамі, пакінутымі Тытуса Лівіюсам, горад быў адной з сталіцаў этрускаў. У 311 годзе да н. э. быў заваяваны рымлянамі, якія ператварылі яго ў важны вайсковы пункт. Арэцыюм выступіў на баку Гая Марыюса ў грамадзянскай вайне, а па перамозе другога боку, Сулы, тут у паўразбураным горадзе была закладзеная калёнія вэтэранаў пад назовам Арэцыюм-Фідэнс. Пры гэтым старая этруская арыстакратыя не была зьнішчаная, гэтак вядомы заступнік мастацтва Гай Цыльніюс Мэцэнат паходзіў з шляхетнага арэтынскага этрускага роду. Горад працягваў квітнець, стаўшы трэцім паводле велічыні горадам у Італіі за часам караляваньня Актавіяна Аўгуста. Места, у прыватнасьці, было добра вядомае сваімі экспартаванымі ганчарнымі вырабамі, характэрным паліваным арэтынскім посудам, цёмнаглінянымі і чырвонаразмаляванымі вазамі.

Відарысы Арэцца.

У III—IV стагодзьдзях Арэцца стаўся эпіскапскай сядзібай. Гэта адзін зь нямногіх гарадоў, чыя пераемнасьць біскупаў добра задакумэнтаваная да сёньня, часткова таму, што біскупы дзейнічалі як фэадалы ў час Сярэднявечча. Рымскі горад быў разбураны, часткова падчас Гатычнай вайны і ўварваньня лянгабардаў у канцы VI стагодзьдзя, часткова быў разабраны мясцовымі жыхарамі. Камуна Арэцца выйшла з-пад улады біскупа ў 1098 годзе і функцыянавала як незалежная камуна да 1384 году. Горад амаль заўсёды была на баку гібэлінаў, часта змагаючыся супраць гвэльфскай Флярэнцыі. У 1252 годзе ў горадзе быў заснаваны Арэтынскі ўнівэрсытэт. Пасьля разгрому ў бітвы пры Кампальдына ў 1289 годзе, у выніку якой загінуў біскуп Гульельміна Ўбэртыні, Арэцца пачала губляць сваю значнасьць. У 1384 году места апынулася пад флярэнтыйскім валадарствам.

У XV стагодзьдзі ў горадзе працаваў П’ера дэльля Франчэска, які пісаў фрэскі ў мясуовай царкве Сан-Франчэска-дзі-Арэцца. Пасьля горад зьведаў эканамічны і культурны заняпад. У XVIII стагодзьдзя францускія войскі, ачоленыя Напалеонам Банапартам, захапілі Арэцца, але неўзабаве горад ператварыўся ў цэнтар супраціву захопнікам. У 1860 годзе места ўвайшло у склад каралеўства Італіі. Арэцца значна пацярпеў падчас Другой сусьветнай вайны. Горад неаднаразова пераходзіў з рук у рукі і падвяргаўся налётам авіяцыі хаўрусьнікаў. 16 ліпеня 1944 году, калі да гораду ўжо падступалі войскі антыгітлераўскай кааліцыі, у Арэцца ўзьнялася паўстаньне супраць фашысцкага ўраду, падтрыманае партызанамі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]