Аоста

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аоста


Краіна: Італія
Кіраўнік: Джаньні Нуці[d]
Плошча:
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 0165
Паштовы індэкс: 11100
Нумарны знак: AO
Геаграфічныя каардынаты: 45°44′14″ пн. ш. 7°19′14″ у. д. / 45.73722° пн. ш. 7.32056° у. д. / 45.73722; 7.32056Каардынаты: 45°44′14″ пн. ш. 7°19′14″ у. д. / 45.73722° пн. ш. 7.32056° у. д. / 45.73722; 7.32056
Аоста на мапе Італіі
Аоста
Аоста
Аоста
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.comune.aosta.it

Аоста (па-італьянску: Aosta, па-француску: Aoste) — горад у Італіі, які месьціцца ў дзьвюхмоўным рэгіёне Вальле-д’Аоста, зьяўляючыся ягоным адміністрацыйным цэнтрам. Знаходзіцца за 110 км на паўночны захад ад Турыну. Каля места месьціцца італьянскі пачатак Манблянскага тунэлю.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аркі старажытнарымскага тэатра.

Рэгіён Аосты быў заселеная ў прагістарычныя часы. Пазьней тут жылі салясы, якіх у большасьці былі забітыя альбо сталі рабамі рымлянаў у 25 годзе да н. э.[3] Вайсковы паход супраць тубыльцаў ачоліў генэрал Аўл Тэрэнцыюс Варон Мурэна. Ён заклаў тут рымскую калёнію, у якой пасяліліся 3 тысячы адстаўных вэтэранаў. Пасьля 11 году да н. э. Аоста была сталіцай правінцыі Пэнінскія Альпы. Геаграфічнае разьмяшчэньне места пры зьліцьці дзьвюх рэкаў надало яму значнае вайсковае значэнне, а ягоны плян забудовы быў падобны на рымскі вайсковы лягер.

Пасьля зьнікненьня Заходняй Рымскай імпэрыі горад быў заваяваны, па чарзе, бургундамі, остготамі і бізантыйцамі. Лянгабарды, якія далучылі яго да свайго Італьянскага каралеўства, былі выгнаныя войскамі Франкаўскай імпэрыі пад кіраўніцтвам Піпіна Кароткага. Пры ягоным сыне Карле Вялікім Аоста набыла важнае значэньне як места на дарозе з Аахэну ў Італію. Пасьля 888 году горад быў часткай адноўленага каралеўства Італіі. У X стагодзьдзі места ўвайшло ў склад Бургундзкага каралеўства. Пасьля падзеньня апошняга ў 1032 годзе Аоста была ўлучаная ў склад земляў графа Гумбэрта I Савойскага. За часам Напалеона места было акупаванае Францыяй, але паводле вынікаў Венскага кангрэсу вылучалася з францускай дзяржавы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Superficie di Comuni Province e Regioni italiane al 9 ottobre 2011ISTAT.
  2. ^ https://demo.istat.it/?l=it
  3. ^ Lemprière, John; DaPonte, Lorenzo; Ogilby, John David (1839). «Bibliotheca Classica: Or, A Dictionary of All the Principal Names and Terms». (Tenth American Edition). New York: W.E. Dean. Salassi. — С. 281.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]