Fiat S.p.A. (FIAT Group) — італьянскі аўтамабільны канцэрн. Асноўная вытворчасьць разьмешчана ў Турыне (Паўночная Італія). Заснаваная ў 1899 годзе Джаваньні Аньнельлі. У 1969 годзе група Fiat атрымала кантроль над аўтамабілебудаўнічай кампаніяй Lancia, заснаванай у 1906 годзе Вінчэнца Лянча. Галоўны кіраўнік — Сэрджыё Маркіёнэ.