Express InterCity
Express InterCity (скарочана EIC) — назва цягнікоў катэгорыі InterCity польскае кампаніі PKP Intercity. Цягнікі EIC злучаюць Варшаву з Трымесьцем, Вялікай Польшчай, Верхняй і Ніжняй Сылезіяй, Малой Польшчай, Шчэцінам, а таксама з марскімі і горнымі курортамі.
Аплата праезду ў цягнікох Express InterCity складаецца з аплаты паводле адлегласьці паездкі і даплаты за месца, вядомай як мясцоўка, якая каштуе 12,50 zł[1].