Ctenosaura similis
Ctenosaura similis | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Кляса | Паўзуны |
Атрад | Лускаватыя |
Падатрад | Яшчаркі |
Сямейства | Ігуанавыя |
Род | Чорныя ігуаны |
Від | Ctenosaura similis |
Бінамінальная намэнклятура | |
Ctenosaura similis | |
Арэал | |
Ctenosaura similis — від ігуан (Iguanidae) з роду чорных ігуан (Ctenosaura).
Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дарослыя самцы дасягаюць даўжыні 120 см, самкі некалькі менш. Афарбоўка ў больш маладых і меншых у памерах жывёлаў у мэтах маскіроўкі непрыкметная, шэра-зялёная. У дарослых ігуан яна можа быць больш прыкметнай, прымаючы ў тым ліку колер навакольнага асяродзьдзя.
Асяродзьдзе пражываньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ctenosaura similis жывуць у Цэнтральнай Амэрыцы, пераважна на ціхаакіянскім узьбярэжжы. Яны аддаюць перавагу засушлівым прасторам і спрабуюць знаходзіцца паблізу дрэваў, каб пры неабходнасьці выдаляцца ў іх расколіны. Часам гэтых ігуан можна ўбачыць і на пляжах.
Харчаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Харчаваньне гэтага віду складаецца з пладоў, насякомых, ракаў, дробных сысуноў і птушак, а таксама птушыных яек. Буйныя дарослыя ігуаны сілкуюцца амаль выключна расьліннай ежай. Гэтыя геконы харчуюцца рознымі вусякамі і іншымі бесхрыбетнымі.
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
-
Самец перад уваходам у сваю нару ў Коста-Рыцы
-
Дзьве маладыя ігуаны на пляжы
-
Маладая ігуана
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Gunther Köhler, Bruno Streit: Notes on the systematic status of the taxa acanthura, pectinata, and similis of the genus Ctenosaura. Senckenbergiana biologica 75: 33-43 (1996)
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ctenosaura similis — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў