Юры Чыж

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юры Чыж
Імя пры нараджэньні Юры Аляксандравіч Чыж
Род дзейнасьці прадпрымальніцтва
Дата нараджэньня 28 сакавіка 1963 (61 год)
Месца нараджэньня вёска Сабалі, Бярозаўскі раён, Берасьцейская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Занятак прадпрымальнік
Бацька Аляксандар Чыж
Маці Вера Пятроўна Чыж (пам. 2012)
Жонка Сьвятлана Чыж
Дзеці 2 сыны: Сяргей (нар. 1988), дачка
Узнагароды
Ордэн Айчыны 3 ступені (Беларусь)
Ордэн Айчыны 3 ступені (Беларусь)
Сайт www.triple.by
Дадаткова Заснавальнік (1992), кіраўнік і ўласьнік ТАА «Трайпл»

Юры Чыж (нар. 28 сакавіка 1963 году, Сабалі, Бярозаўскі раён, Берасьцейская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі прадпрымальнік, адзін з найбагацейшых людзей Беларусі. Паводле некаторых ацэнак — другі паводле багацьця чалавек у краіне, саступае першае месца Ўладзімеру Пефціеву[1].

Раньняе жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў шматдзетнай сям’і. Быў малодшым з 6 сыноў. Бацька быў праваслаўным. Маці — баптысткай. Старэйшыя браты — Уладзімер, Яўген (пам. 2010), Віктар, Аляксандар і Анатоль. Найстарэйшы брат Уладзімер працаваў старшынём мясцовага калгасу, затым кіраўніком Маларыцкай фабрыкі па сушцы гародніны. Аляксандар і Анатоль кіравалі бярозаўскім прадпрыемствам «Варыянт», што вырабляла вокны і дзьверы з алюміну і драўніны[2].

Скончыў электратэхнічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытуту. Пасьля навучаньня па разьмеркаваньні трапіў на трактарны завод, дзе працаваў цягам наступных некалькіх гадоў і даслужыўся да начальніка энэргаслужбы корпусу[3].

Прадпрымальніцкая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У лістападзе 1992 году Юры Чыж заснаваў кампанію «Трайпл», якая займалася будаўніцтвам і вытворчасьцю будаўнічых матэрыялаў. Цягам наступных гадоў у структуру ягонага бізнэсу ўвайшлі прадпрыемствы па вытворчасьці безалькагольных напояў («АкваТрайпл»), рэстаран-бровар «Ракаўскі бровар». Сама ААТ «Трайпл» спэцыялізуецца на будаўніцтве, вытворчасьці алюмініевых канструкцыяў, транспарце і іншым[3].

У 1999 годзе Чыж увайшоў у Раду па разьвіцьці прадпрымальніцтва пры прэзыдэнце Беларусі.

У сьнежні 2021 году Аб’яднаньне сілавікоў Беларусі выпусьціла расьсьледаваньне аб дарагіх аўтамабілях, якія дарылі Аляксандру Лукашэнку. Па дадзеных аўтараў расьсьледаваньня, Юры Чыж падарыў яму Rolls-Royce Phantom Coupé(en) 2008 году выпуску, які каштуе паўмільёна даляраў ЗША, ды Panther Kallista(en) 1988 году выпуску[4]. У кастрычніку 2022 году Беларускі расьсьледавальніцкі цэнтар(be) заявіў, што Юры Чыж ды яго літоўскі бізнэс-партнэр Вітольд Тамашэўскі ў 2011—2012 гадах перапрадавалі расійскую нафту пад выглядам растваральнікаў[5].

Але затым Юры Чыж трапіў у няласку ды пад крымінальны перасьлед[5]. У 2016 яго затрымлівалі па падазрэньні ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў ды збораў у асабліва буйным памеры, пасьля арыштоўвалі ў сакавіку 2021 году[6]. У лютым 2023 году Чыжа прыгаварылі да трох з паловай гадоў пазбаўленьня волі, але вызвалілі ад адбываньня тэрміну з-за амністыі ды часу, праведзенага ім пад вартай у 2016 і 2021—2022 гадах[7].

Грамадзкая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Юры Чыж — былы кіраўнік ЗАТ «ФК Дынама-Менск». У 2008—2016 гадах быў старшынём Беларускай фэдэрацыі барацьбы.

20 чэрвеня 2013 году ўказам № 279 А. Лукашэнка ўзнагародзіў Ю. Чыжа ордэнам Айчыны III ступені[8].

Санкцыі ЭЗ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

23 сакавіка 2012 году прадпрымальнік разам з ягонымі кампаніямі быў уключаны ў Чорны сьпіс Эўразьвязу як адзін з кашалькоў рэжыму Лукашэнкі[9]. 6 лістапада 2015 году санкцыі супраць Чыжа і ягоных актываў былі зьнятыя[10].

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Юры Чыж быў жанаты, мае двух сыноў і дачку[11]. Увесну 2023 году Чыж пацьвердзіў у інтэрв’ю, што разьвёўся з жонкай ды знаходзіцца ў канфлікце з сям’ёю[12].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Юры Чыж: Гісторыя поспеху (бел.) Наша Ніва
  2. ^ Ягор Марціновіч, Адар’я Гуштын (25 верасьня 2013) На дзяржаву працаваць ня буду (бел.). Наша НіваПраверана 31 траўня 2015 г.
  3. ^ а б http://who.bdg.by/obj.php?kod=695(недаступная спасылка)
  4. ^ Аўтапарк на $6 млн: названы ТОП-10 "хабарадавальнікаў Лукашэнкі" (бел.) Эўрапейскае радыё для Беларусі Праверана 2024-05-04 г.
  5. ^ а б Белорусская оппозиция требует официального расследования многомиллиардной мошеннической схемы, разоблаченной партнерами OCCRP (рас.) OCCRP(en) Праверана 2024-05-08 г.
  6. ^ Юрий Чиж вышел на свободу спустя полтора года после задержания
  7. ^ Марина Коктыш (February 13, 2023) Юрию Чижу дали 3 года и 6 месяцев лишения свободы (рас.) Народная Воля Архіўная копія ад 2023-02-13 г.
  8. ^ Ордэнаў, мэдалёў і ганаровых званьняў удастоеныя 77 прадстаўнікоў розных сфэраў дзейнасьці ў Беларусі (бел.). Беларускае тэлеграфнае агенцтва (21 чэрвеня 2013). Праверана 31 траўня 2015 г.
  9. ^ ЕС обнародовал черный список из 12 человек и 29 компаний (рас.). TUT.BY (2012-03-25). Праверана 2012-03-25 г. Архіўная копія ад 2012-03-25 г.
  10. ^ Санкцыі ЕС у дачыненні да Юрыя Чыжа і яго актываў знятыя (бел.). Наша Ніва (6 кастрычніка 2015). Праверана 6 кастрычніка 2015 г. Архіўная копія ад 6 кастрычніка 2015 г.
  11. ^ Супруга Юрия Чижа попала на страницы журнала (рас.) Народная Воля Архіўная копія ад 2013-09-11 г.
  12. ^ Марина Коктыш (May 12, 2023) Как сегодня живет Юрий Чиж? (рас.) Народная Воля Архіўная копія ад 2023-05-12 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]