Эўрапейская гандбольная фэдэрацыя (па-ангельску: European Handball Federation) — спартовая арганізацыя, якая кіруе гандболам у Эўропе. Заснаваная ў лістападзе 1991, штаб-кватэра знаходзіцца ў Вене (Аўстрыя). У склад фэдэрацыі ўваходзяць 49 дзяржаваў-сябраў і адзін асацыяваны сябар (Косава).