Шаціла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Scazelo
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Scato + суфікс з элемэнтам -л- (-l-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Шатыла, Шацел, Садзіла
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Шаціла»

Шаціла, Шатыла (Шацел) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Скацела або Скатул, пазьней Шэцэль або Шадэль (Scazelo, Scattulus[1], Schätzel, Schadel[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -шад- (-шат-) (імя ліцьвінаў Шацейка; германскае імя Scazciho) паходзіць ад гоцкага skadus 'ахінуты, абаронены'[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Товтилу у Рудоминскои волости… Шатило (1440—1492 гады)[5]; смолняномъ… Митку Садилову… Митку Садиловичу (8 лютага 1510 году)[6]; бояринъ нашъ Шатило (30 траўня 1517 году)[7]; Шатило Анъцуховичъ[8], Шатило Якубович[9] (1528 год); Luka Szaczyłowycz (1558 год)[10]; z dziećmi Szaciła Budziłowicza… Marcin, Andrzey, Szaciło Zagornikowiczy (1561 год)[11]; Лукашъ Шатило… Миколай Шатило… Миколай Якубовичъ Шатило… Мартинъ Шатило… Петръ Шатило (1567 год)[12]; боярка вышей помененая Станиславовая Шетиловая… дочку свою на име Ганну Шетиловну (10 лютага 1590 году)[13]; поручникъ роты его милости пана Крыштофа Шатила — ротмистра его королевское милости панъ Войтехь Шатило (26 лістапада 1601 году)[14]; Анътонъ Шатило (1649 год)[15]; Pan Szaciło (30 чэрвеня 1652 году)[16]; Stanisław Szaciło[17], Jerzy Szacił na miejscu ojca[18] (1690 год); Szaciłowo (1744 год)[19]; Zyrowice… RP. Georgius Szatalowicz, Vic. et а Festis Concr. (1754 год)[20]; pan Ludwik Szaciłło (23 красавіка 1778 году)[21].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шацілы — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Койданава[27].

У канцы XVIII ст. на гістарычнай Амсьціслаўшчыне адзначаўся шляхецкі род Шацілаў[28].

Белыя-Шацілы — літоўскі шляхецкі род[29].

У 1523 годзе ўпаміналася пустаўшчына Шацілаўшчына (Шатиловщина) каля Цырына[30].

На 1903 год існаваў засьценак Шацілішкі ў Вількамірскім павеце Ковенскай губэрні[31].

На 1904 год існавалі вёскі з назвай Шацілава на захадзе Вяземскага павету і ў Парэцкім павеце Смаленскай губэрні[32].

На гістарычнай Меншчыне існуе вёска Шацілы, на гістарычнай Рэчыччыне — места Шацілавічы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Bruckner W. Die Sprache der Langobarden. — Strassburg, 1895. S. 306.
  2. ^ Pott A. F. Die Personennamen insbesondere die Familiennamen und ihre Entstehungsarten. — Leipzig, 1853. S. 133.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1306.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  5. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 28.
  6. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. P. 419.
  7. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 337.
  8. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 66.
  9. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 76.
  10. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 25. — Вильна, 1898. С. 3.
  11. ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 111, 156.
  12. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1163.
  13. ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 36. — Вильна, 1912. С. 385.
  14. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 20. — Вильна, 1893. С. 178.
  15. ^ Реєстр Війська Запорозького 1649 року. — К., 1995. С. 336.
  16. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 25. — Вильна, 1898. С. 357, 377, 379—380.
  17. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo nowogródzkie 1690 r. — Warszawa, 2002. S. 71.
  18. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 84.
  19. ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  20. ^ Ваврик М., о. Нарис розвитку і стану Василіянського чина XVII—XX ст. — Рим, 1979. С. 100.
  21. ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 35. — Вильна, 1910. С. 334.
  22. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 6. ― Вильна, 1908. С. 163.
  23. ^ Яўген Анішчанка, Князиковщина, Томаровичи инвентарь в Гродненском повете, Архіў гісторыка Анішчанкі, 15 жніўня 2016 г.
  24. ^ Яўген Анішчанка, Полоцкая коллегия езуитов 1680 год. Имение, Архіў гісторыка Анішчанкі, 26 ліпеня 2017 г.
  25. ^ Яўген Анішчанка, Шляхта Новогрудского воеводства. Генеральный попис 1765, Архіў гісторыка Анішчанкі, 18 красавіка 2016 г.
  26. ^ Яўген Анішчанка, Шляхта Минского воеводства на сеймике 1787 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 23 сьнежня 2016 г.
  27. ^ Калечыц В. Зямяне і баяры маёнтка Койданаў Менскага павета ў XVI―XVIII стст. // Герольд Litherland. № 22, 2021. С. 61.
  28. ^ Анішчанка Я. Шляхецкія ваколіцы ўсходнебеларускіх губерняў 1783—1785 і 1798—1799 // Годнасьць. № 1 (3), 1997. С. 19.
  29. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Ш, Згуртаваньне беларускай шляхты
  30. ^ Описание документов и бумаг, хранящихся в Московском архиве Министерства юстиции. Кн. 21. — М., 1915. С. 273.
  31. ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 165.
  32. ^ Список населенных мест Смоленской губернии. — Смоленск, 1904. С. 103, 294.